Вы тут

Алкагольныя напоі, якія выклікаюць самае моцнае пахмелле


Паводле рэйтынгу, горш за ўсё наступнай пасля вечарынкі раніцай будзе тым, хто змешвае алкаголь з рознага роду газіроўкай. Навагодняя ноч ужо даўно прайшла, але ёсць і іншыя святы, на каторых таксама вельмі важна не перабіраць з алкаголем і ежай, інакш весялосць можа скончыцца сапраўднымі пакутамі. Інфармацыйны партал «Лайф» склаў рэйтынг алкагольных напояў, якія выклікаюць самае моцнае пахмелле.


Першае месца ў «пахмельным рэйтынгу» занялі кактэйлі з газіроўкай, таму што салодкі напой з бурбалкамі не толькі маскіруе спірт, але і выклікае смагу, з-за чаго такіх кактэйляў можна выпіць больш, чым трэба. Пры гэтым дыяксід вугляроду (бурбалкі), дзякуючы якому напой становіцца газаваным, дадаюць гарантыі наяўнасці пахмелля раніцой.

Другое месца адведзена салодкім кактэйлям з сокамі і сіропамі, пра іх можна паўтарыць усё сказанае вышэй, за выключэннем дыяксіду вугляроду.

На трэцім месцы — шампанскае і пеністыя віны. Прычына таму — усё тыя ж бурбалкі, з-за якіх спірт хутчэй трапляе ў кроў. Аднак напой у чыстым выглядзе менш небяспечны, чым усе варыянты кактэйляў на яго аснове.

На чацвёртае, пятае і шостае месцы змешчаныя адпаведна бурбон, брэндзі і віскі. Так, навукоўцы выявілі ў бурбоне ацэтон, ацэтальдэгід, дубільныя рэчывы, а таксама фурфурол. Адпаведнае даследаванне правялі спецыялісты з Універсітэта Браўна. Нявытрыманае брэндзі часцяком аказваецца няякасным. А пры павелічэнні тэрміну вытрымкі ў гэтым напоі павялічваецца таксама і канцэнтрацыя шкодных рэчываў. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты нацыянальнага цэнтра Лондана.

Пры гэтым недахопы гэтых напояў з'яўляюцца следствам іх добрых якасцяў: адмысловы густ і колер, які так шануюць знаўцы, часцяком забяспечваецца павышанай колькасцю цяжкіх для печані інгрэдыентаў, а таксама ацэтону, ацэтальдэгіду, дубільных рэчываў і фурфуролу. Акрамя таго, іх часта падрабляюць.

На сёмым месцы размяшчаюцца самбука і абсэнт. Прыхільнікаў у іх мала, таму і ў рэйтынгу яны лічацца не самымі небяспечнымі, аднак тым, хто ўсё ж такое п'е, варта ведаць: печань і галава не ўзрадуюцца.

На восьмым і дзявятым месцах — ром і джын. Найбольш бяспечным відам рому аказаўся светлы, далей ідзе залацісты. А пераможцам па колькасці шкодных дабавак стаў цёмны ром. Пры гэтым усе тры варыяцыі нярэдка падрабляюць, таму ў танных аналагах колькасць шкодных кампанентаў і зусім можа зашкальваць.

У джыне ж павінен быць выключна якасны спірт — ступені «альфа» ці «люкс», а таксама розныя экстракты натуральных ягад, часцінкі дрэў і г. д. Пры выбары гэтых напояў варта звярнуць увагу на іх кошт, таннае тут натуральна не будзе добрым.

На апошнім, дзясятым, месцы гарэлка ў чыстым выглядзе. Калі яна не «паленая» і адпавядае прынятым стандартам якасці, то пры ўмераным ужыванні прыемнае пачуццё ап'янення без наступнага пахмелля вам практычна гарантавана. Зрэшты, гэта яшчэ не значыць, што піць гарэлку карысна.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Бурбалкі сапсуюць раніцу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.