Вы тут

Адбудзецца традыцыйны агітпрабег «Мінск — Хатынь — Дальва»


Нягледзячы на тое, што лагойскай вёскі Дальва ўжо даўно не існуе на геаграфічнай карце Беларусі, на месцы былога населенага пункта, што за пяць кіламетраў ад шашы Мінск — Віцебск, мінімум двойчы на год бывае шматлюдна.


Каб ушанаваць памяць мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў усяго за некалькі дзён да вызвалення сталіцы — 19 чэрвеня 1944 года, сюды едуць усе ад малога да вялікага. Да мемарыяльнага комплексу, што з'явіўся сярод лесу ў ліпені 1973-га, пры падтрымцы Лагойскага райвыканкама, мемарыяльнага комплексу «Хатынь», Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, а сёлета і Беларускага фонду міру, ужо 44-ы год запар імчаць і напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл нашай краіны.

Калі зіма бясснежная, то з павароту на былую вёску, у асноўным моладзь, трапляе бягом. Сёлета, як гэта бывае часцей, спаборнічаць у хуткасці школьнікі і вайскоўцы Лагойшчыны, а таксама студэнты некаторых сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў сталіцы плануюць на лыжах.

Але галоўная місія традыцыйнага агітпрабегу «Мінск — Хатынь — Дальва» — усё ж у тым, каб яшчэ раз сказаць, што памяць аб тых бязвінна пакараных 44 жыхарах (29 дзецях і 15 дарослых) апошняй спаленай гітлераўцамі падчас Другой сусветнай вайны разам з людзьмі вёскі жыве. І наўрад ці мы сёння ведалі б пра Дальву, каб не Мікалай Гірыловіч, тады падлетак, якому адзінаму пашчасціла не трапіць у тое вогнішча. Але разам з усёй вёскай, домам, суседзямі ў попел ператварыліся яго бацькі і трое братоў...

Справай усяго жыцця для Мікалая Гірыловіча стала захаванне памяці аб сваіх блізкіх і аднавяскоўцах. Пры падтрымцы нямногіх неабыякавых, а ў асноўным дзякуючы ўласным намаганням, амаль праз 30 гадоў пасля трагедыі на месцы спаленай вёскі з'явіўся мемарыяльны комплекс «Дальва». «Многія падышлі да пенсіі з лецішчамі, машынамі, а мы з вёскай-помнікам», — кажа ўдава Мікалая Гірыловіча Рыма Ігараўна.

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: Сустракае вёска-помнік

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.