Вы тут

Мужчына паліў смецце на падворку. Агонь перакінуўся на дом


Навядзенне парадку абярнулася сапраўднай бядой для 58-гадовага жыхара вёскі Скорцы Пружанскага раёна.


Мужчына згроб смецце, сухую траву і падпаліў усё гэта на падворку. Але ж агонь, як вядома, па сухой траве распаўсюджваецца імгненна. І гаспадар не паспеў азірнуцца, як полымя «дабегла» да хаты і перакінулася на драўляную пабудову. У выніку згарэў дах, пашкоджаны сцены, маёмасць. Па сутнасці, чалавек застаўся без дома. Пра гэты факт расказаў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога МНС Сяргей МАШНОЎ. І яшчэ адзін пажар зафіксаваны ў апошнія дні. На гэты раз з-за спальвання сухой травы загарэліся гаспадарчыя пабудовы ў садовым таварыстве «Лотас» Брэсцкага раёна. Знішчаны чатыры хлявы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Паліў смецце — згарэў дом

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.