Вы тут

У некалькіх краінах ёсць аўтамагістралі, якія прайграюць музыку


У некалькіх краінах ёсць аўтамагістралі, якія прайграюць музыку. Гэтай ініцыятыве ўжо больш за 20 гадоў, аднак яна падабаецца далёка не ўсім.


Першая музычная дарога, Асфальтафон, з'явілася ў якасці арт-аб'екта: два дацкія мастакі ў 1995 годзе абсталявалі ўчастак адной мясцовай шашы такім чынам, каб вібрацыі аўтамабільных шын пры судакрананні з палоскамі давалі старт прайграванню мелодый. Затым музычныя дарогі сталі з'яўляцца па ўсім свеце, прычым з рознымі функцыямі: у Паўднёвай Карэі іх задачай было засцерагчы кіроўцу ад магчымага сну за рулём, а ў Японіі гук можна было пачуць толькі пры перавышэнні хуткасці. На гэты час музычныя дарогі таксама існуюць у ЗША, Кітаі, Сан-Марына, Тайвані і Украіне.

Яшчэ нядаўна ў гэтым спісе былі і Нідэрланды, але тут участак шашы, які спявае, праіснаваў нядоўга. Музычная дарога была створана ў вёсцы Елсум правінцыі Фрысландыя на поўначы краіны. Яна вядзе ў Леўвардэн — адзін з гарадоў, якія носяць тытул культурнай сталіцы Еўропы-2018, таму задума незвычайнай аўтамагістралі была звязана менавіта з культурай і турызмам. Мясцовыя ўлады меркавалі, што аўтамабілісты захочуць пазнаёміцца з гімнам рэгіёна, а пачуць яго можна было толькі ў выпадку ўтрымання хуткаснага рэжыму ў межах 60 км/г.

Дарога, якая спявае, абышлася ў 80 000 еўра, аднак чыноўнікі не падумалі пра мясцовых жыхароў. Справа ў тым, што пры праездзе па дадзеным участку адразу некалькіх аўтамабіляў гімн Фрысландыі ператвараўся ў какафонію, якую галандцы назвалі псіхалагічным катаваннем. Таксама, калі ехаць па дарозе занадта павольна ці, наадварот, занадта хутка, — гук будзе скажацца. Пацешна, што па суседстве з вёскай размешчана авіябаза Каралеўскіх ВПС Нідэрландаў, аднак знішчальнікі лётаюць толькі да пяці вечара і так не раздражняюць мясцовых жыхароў, а какафонія ад дарогі не спынялася нават уначы. У выніку ўлады правінцыі былі вымушаныя дэмантаваць музычнае пакрыццё дарогі, якое не праляжала і чатырох дзён. Падставай для гэтага сталі масавыя пратэсты мясцовых жыхароў, якіх мелодыя спеўнай дарогі, па іх словах, зводзіла з розуму.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Выключыце шашу!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.