Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пагранічнікаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы да 100-годдзя пагранічнай службы нашай краіны, паведамілі ў прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.


У віншаванні адзначаецца: «Гісторыя вартавых граніц — гэта яркая і гераічная старонка летапісу нашай Радзімы. Мы па праве ганарымся подзвігамі пагранічнікаў, схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за Бацькаўшчыну». Прэзідэнт звярнуў увагу, што цяперашняе пакаленне воінаў у зялёных фуражках беражліва захоўвае і прымнажае баявыя традыцыі сваіх папярэднікаў. «Праяўляючы пільнасць і прафесіяналізм, вы гарантуеце надзейную перашкоду сучасным выклікам і пагрозам пагранічнай бяспецы, прымаеце ўсе неабходныя меры для абароны рубяжоў нашай дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што асабовы склад органаў пагранічнай службы і ў далейшым будзе канкрэтнымі справамі апраўдваць высокі давер беларускага народа, прыкладзе ўсе сілы, вопыт і майстэрства для забеспячэння стабільнасці і парадку на дзяржаўнай граніцы. Асаблівыя словы падзякі і найлепшыя пажаданні Аляксандр Лукашэнка выказаў ветэранам-пагранічнікам.

Дарэчы, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значныя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы вайскоўцы органаў пагранічнай службы ўдастоены дзяржузнагарод. Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ.

Ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Печань і начальнік 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы Канстанцін Моластаў. Акрамя таго, 13 вайскоўцаў з розных падраздзяленняў удастоены медалёў «За адзнаку ў воінскай службе» і «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Юбілей на граніцы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.