Вы тут

Настае новы этап адносін Беларусі і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка


Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Аляксандрам Стубам.


"Наша сустрэча з вамі сёння фактычна азначае новы этап развіцця адносін з інвестыцыйным банкам Еўропы. Гэта гістарычны момант, — падкрэсліў беларускі лідар. — Мы пераадолелі нямала бар'ераў, нямала было неразумення з двух бакоў, асабліва з заходняга боку".

Па словах кіраўніка дзяржавы, сёння і Еўропа, і ўвесь заходні свет пераканаліся ў тым, што з Беларуссю можна мець справу, што наша краіна — гэта надзейны партнёр, асабліва ў сферы гандлёва-эканамічных, фінансавых адносін. "Ваш візіт сёння і падпісанне ў яго рамках пагадненняў з вашым банкам аб інвеставанні — вельмі важным напрамку развіцця нашай краіны — сведчыць аб тым, што мы пераадолелі ўсякія неразумення і выходзім на новы этап супрацоўніцтва", — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Аляксандру Стубу за разуменне. "Мы сёння працуем з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам над крэдытамі прыкладна на суму каля паўмільярда еўра", — сказаў ён. У Беларусі вельмі старанна адбіраюць праекты для інвеставання і тое, што Еўрапейскі інвестыцыйны банк дапамагае ініцыятывам, звязаным з людзьмі, жыллём, забеспячэннем вадой, інфраструктурай, дарогамі, гэта вельмі важна для нашай дзяржавы, лічыць Прэзідэнт.

"Мы будзем абавязковымі партнёрамі ў гэтым плане, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Таму я толькі магу падзякаваць вам за падобнае супрацоўніцтва і тое, што вы ідзяце насустрач нам па гэтым важным сацыяльным праектам".

Акрамя таго, Прэзідэнт агучыў асабістую просьбу: ён назваў Аляксандра Стуба эфектыўным фінансавым мэнэджэрам, за спіной у якога велізарны досвед на яго радзіме, у Фінляндыі, дзе ў розны час ён займаў высокія дзяржаўныя пасады. "Я б вас вельмі папрасіў — я дам заданне Міністэрству замежных спраў у гэтым плане яшчэ папрацаваць з беларускага боку — дапамагчы нам устанавіць цесныя адносіны з Фінляндыяй", — сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Фінляндыя — гэта прыкладна такая ж па тэрыторыі краіна, як Беларусь. Дзяржава, якая мае прасунутыя тэхналогіі. У Беларусі ў вялікай ступені такая ж эканоміка, таму беларускі бок хацеў бы каб супрацоўніцтва было на тэхналагічным узроўні. Дапусцім, лес і перапрацоўка драўніны — на думку беларускага лідара, так, як Фінляндыя, у свеце не працуе ніхто па гэтых напрамках. "Калі вы нам дапаможаце, я буду вам вельмі ўдзячны", — дадаў Прэзідэнт.

У адказ Аляксандр Стуб адзначыў, што рады вярнуцца ў Беларусь і нагадаў пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у 2008 годзе. Тады абмяркоўваліся розныя тэмы, але сярод іх яму асабліва запомніўся хакей. Восем гадоў Стуб працаваў на ўрад Фінляндыі, пасля чаго перайшоў у Еўрапейскі інвестыцыйны банк.

"Я сапраўды хацеў бы адзначыць тую выдатную працу, якую мы прарабілі разам з Беларуссю па праектах, дакументы па якіх мы падпісалі ўчора з прэм'ер-міністрам з вашага дазволу. І гэта сапраўды вельмі важныя праекты, адзін з іх звязаны з ачышчальнымі збудаваннямі, іншы — з малымі і сярэднімі прадпрыемствамі ", — сказаў ён.

Нагадаем, напярэдадні Еўрапейскі інвестыцыйны банк падпісаў з Беларуссю пагадненні на суму 160 мільёнаў еўра. Грошы пойдуць на рэканструкцыю Мінскай ачышчальнай станцыі, а таксама падтрымку малога і сярэдняга бізнесу.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Іванец назваў умовы дасягнення заробку педагогаў у памеры 135-140% ад сярэдняга па краіне

Іванец назваў умовы дасягнення заробку педагогаў у памеры 135-140% ад сярэдняга па краіне

На пленуме прафсаюза работнікаў адукацыі абмеркавалі надзённыя праблемы.