Вы тут

Лукашэнка: Беларусь застанецца надзейным суседам і добрым сябрам Украіны


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Украіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


«З задавальненнем адзначаю, што падмуркам адносін паміж нашымі краінамі традыцыйна з'яўляюцца загартаваныя сумеснай гісторыяй брацкія сувязі беларусаў і ўкраінцаў. Пацвярджаю, Беларусь заўсёды была і застанецца для Украіны прадказальным партнёрам, надзейным суседам і добрым сябрам», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумесныя намаганні дазволяць захаваць на доўгі час і паглыбіць пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, а дзейнасць Уладзіміра Зяленскага ў якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць росквіту Украіны, устанаўленню міру і грамадзянскай згоды.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх планаў на карысць дружалюбнага ўкраінскага народа.


Падчас рэспубліканскага суботніка Прэзідэнт Беларусі выказаў меркаванне аб тым, як вынікі выбараў у суседняй краіне паўплываюць на беларуска-ўкраінскія адносіны.

«Абсалютна перакананы, каго б украінскі народ не абраў прэзідэнтам, у нас застануцца самыя добрыя і самыя цёплыя адносіны з гэтай краінай. Калі гэта будзе Пётр Парашэнка, нам нічога не трэба выбудоўваць. Мы нашы адносіны выбудавалі — бывала добра, бывала горш, але мы заўсёды знаходзілі вырашэннi пытанняў, — падкрэсліў беларускі лідар. — Валодзя Зяленскі — чалавек новы, якога можна навучыць — я заўважыў гэта ўчора па яго выступленні. Так, малады, так, яшчэ нявопытны. Але слухайце, я таксама калісьці быў яшчэ больш малады і нявопытны. Таму ці мне сёння ацэньваць Зяленскага?»

Ён зноў падкрэсліў: калі Украіна абярэ прэзідэнтам Уладзіміра Зяленскага, Беларусь выбудуе такія ж добрыя адносіны. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што ўсё залежыць ад народа, а не кіраўніка.

«Мы побач, мы асуджаныя госпадам богам жыць разам. І калі нейкі палітык ва Украіне ці Беларусі не разумее гэтых божых ісцін якраз напярэдадні святога дня Вялікадня, калі гэта ён не разумее, то ён асуджаны на няўдачу. Таму каго б не абралі ва Украіне, мы з імі знойдзем агульную мову, мы выбудуем добрыя адносіны, мы заўсёды будзем супрацоўнічаць у інтарэсах двух народаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў суботу.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.