Падыміцеся па гэтай лесвіцы. Прайдзіце побач з вінаграднымі лозамі, ступіце пад шаты старых дрэў, а потым на брукаваную сцежку, паглядзіце над сабой, і вы ўбачыце беласценную званіцу. Вышэй за яе — толькі неба.
На высокім пагорку падняліся да аблокаў купалы старажытнага храма. Гістарычныя дакументы сведчаць, што першыя камяні ў фундамент былі закладзены ў другой палове XIX стагоддзя. Храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы здзіўляе не толькі вытанчанасцю архітэктурных абрысаў, але і будаўнічым матэрыялам, які выкарыстоўвалі нашы продкі. Вялікія камяні надзейна трымаюць на сабе сцены пабудовы.
Падыміцеся па гэтай лесвіцы, прытуліцеся да самага вялікага каменя ў алтарнай сцяне — вы адчуеце незвычайную цеплыню. Магчыма, гэта ад таго, што храм пабудаваны высока, блізка да сонейка.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Слонімскі раён, вёска Вялікая Кракотка
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?