Вы тут

Мінчане абрабавалі мужчыну ў скверы, а наўзамен аддалі свае сланцы


Чацвёра гараджан спачатку запрасілі 35-гадовага мужчыну ў госці, а па дарозе абрабавалі яго і забралі вопратку.


Падзеі, па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, пачалі разгортвацца каля чыгуначнага вакзала. Да прыехаўшага ў сталіцу мужчыны падышла кампанія, завязалася размова. Падчас гутаркі высветлілася, што ўсе разам у розны час адбывалі пакаранне ў адной і той жа папраўчай установе. 47-гадовы мужчына прапанаваў працягнуць знаёмства ў яго дома, прыезджы не адмовіўся. Але ў скверы па дарозе кампанія спыніла новага знаёмага і стала патрабаваць аддаць усе грошы, а затым пачала наносіць удары ў твар. Прыезджы паспрабаваў уцячы, аднак іншы 35-гадовы фігурант дагнаў яго і паваліў на зямлю. На гэтым мужчыны не спыніліся: знялі з пацярпелага верхнюю вопратку і абутак і зніклі ў невядомым кірунку. Замест адабранага абутку адзін з рабаўнікоў пакінуў яму свае сланцы.

Сышчыкам крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС сталіцы ўдалося затрымаць усіх фігурантаў па гарачых слядах. Было ўстаноўлена, што раней яны ўжо неаднаразова прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне аналагічных злачынстваў і сапраўды адбывалі пакаранне з госцем сталіцы ў адной папраўчай установе. Як растлумачылі мужчыны, адзенне была неабходная толькі для аднаго з іх - які нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Агульная сума шкоды склала больш за 300 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?