Вы тут

Канал АНТ абвясціў кастынг вядучых — мужчын


Вы марылі стаць тэлевядучым, але ўсё неяк не складвалася? Магчыма, зоркі сыдуцца гэтым разам: канал АНТ абвясціў кастынг новых вядучых — мужчын, ва ўзросце ад 30 гадоў і старэйшых, з выдатным валоданнем беларускай і рускай мовамі.


Сярод іншых умоў адбору — вышэйшая адукацыя, фотагенічнасць, прыемны голас і добрая дыкцыя. А вось вопыт работы ў эфіры не абавязковы, хоць, безумоўна, лішнім не будзе.

Запоўніць заяўку на кастынг можна да 10 кастрычніка на сайце www.ont.by у раздзеле «Праграмы і праекты — Кастынг». Да анкеты, якая, дарэчы, уключае спасылкі на вашы старонкі ў сацсетках, неабходна далучыць 20-секунднае відэа-самапрэзентацыю, знятую гарызантальна на мабільны тэлефон, а таксама два фота: партрэт і агульны план. Хто ведае — можа, новыя тэлепраекты чакаюць менавіта вас?

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Вашы звонкія, мужчыны, галасы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.