Вы тут

У Мастоўскім раёне брат абрабаваў сястру, грошы тут жа прапіў


У дзяжурную часць Мастоўскага райаддзела міліцыі патэлефанавала перапалоханая жанчына і паведаміла, што яе абрабавалі.


На месца неадкладна выбылі праваахоўнікі, якія неўзабаве ўстанавілі карціну падзей. Аказалася, што здзейсненае супрацьпраўнае дзеянне -- справа рук не якога-небудзь мацёрага зламысніка. Як паведаміла аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, пацярпелую абрабаваў… яе брат.

Ускоснай прычынай яго паводзін, як часта бывае ў сферы сямейна-бытавых адносін, стаў стан алкагольнага ап'янення. Пачалося ўсё з таго, што паміж сваякамі ў працэсе стасункаў распачалася сварка, падчас якой брат, знаходзячыся ў двары дома, паваліў сястру на зямлю, пасля чаго нанёс ёй удар нагой па галаве і з кішэні адзення выкраў сорак рублёў. Гэтыя грошы ён тут жа прапіў.

Супрацьпраўным паводзінам нідзе непрацуючага 38-гадовага мужчыны дадзена прававая ацэнка. Крымінальная адказнасць за падобныя дзеянні прадугледжаная артыкулам “Рабаванне”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: bdi.mirtesen.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.