На абласных «Дажынках», якія сёлета адбыліся ў Зэльве, Мастоўскі раён атрымаў Дыплом пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў. Як паведаміў першы намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Раман Рублік, Ганаровая ўзнагарода ўручана міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргеем Барташам за трэцяе месца ў намінацыі «Найлепшы раён па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да працы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ».
Таксама ўзнагароды ўручаны працаўнікам раёна. Так, дырэктар ААТ «Чарлёна» Віктар Кулісевіч атрымаў Падзяку ад кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Грамату Савета бяспекі Беларусі — трактарыст-машыніст гэтай гаспадаркі Валерый Лукойка. Вядучаму аграному па абароне раслін Уладзіміру Сідару з сельгаспрадпрыемства «Гудзевічы» ўручана Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі.
За высокія дасягненні на ўборцы зерневых культур 2023 года адзначаны трактарыст-машыніст Андрэй Мешка з сельгаспадаркі «Гудзевічы» і старшы камбайнер Павел Цяслоўскі з сельгаспрадпрыемства «Імя Адама Міцкевіча». А вадзіцель КСУП «Імя Адама Міцкевіча» Яўген Улінцкас стаў пераможцам абласнога маладзёжнага праекта «Моладзь за ўраджай».
Падчас урачыстай цырымоніі старшыня Зэльвенскага райвыканкама перадаў вымпел абласных «Дажынак» Мастоўскаму раёну, які ў наступным годзе прыме абласны сельскагаспадарчы кірмаш.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота Лізаветы ГОЛАД
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».