Вы тут

У Мастах патроны выявілі ў меліярацыйным канале


Іх знайшлі ў балоцістай мясцовасці, паведамілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Супрацоўнікі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі праводзілі расчыстку меліярацыйнага канала па вуліцы Зялёнай у раённым цэнтры. У нейкі момант з-пад зараснікаў з’явілася скрынка з патронамі калібру 7,62 міліметры ў колькасці 440 штук. Дата іх выпуску была пазначана 1971-м годам.

На месца выбыла следча-аператыўная група з удзелам эксперта Мастоўскага раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Патроны былі канфіскаваныя праваахоўнікамі. У ходзе правядзення комплекснай экспертызы спецыялістам трэба будзе ўстанавіць прыдатнасць патронаў для стральбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.