Вы тут

За тры гады існавання бязвізу Гродна наведала 300 тысяч турыстаў


За тры гады існавання бязвізавага рэжыму Гродна наведала 300 тысяч турыстаў — амаль столькі, колькі жыве ў горадзе. У хуткім часе прагназуецца рост колькасці наведвальнікаў, бо з 10 лістапада пачаў дзейнічаць Указ № 300, які значна пашырае бязвізавыя межы: цяпер у гэтай зоне сем раёнаў вобласці. Але ці паспявае рэгіён за патокам турыстаў? Мы выслухалі меркаванні прадстаўнікоў турыстычнай сферы і ўлады.


Яўген АРАДЗЬ, начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама:

— Горад развівае гэты кірунак, палепшыліся ўзровень і якасць абслугоўвання, у першую чаргу гасцінічная інфраструктура. Налета ў горадзе з'явіцца яшчэ сем хостэлаў, 20 кавярняў і рэстаранаў. Асобная ўвага ўдзяляецца кадрам. Цяпер абавязковае патрабаванне да іх — валоданне замежнай мовай. Падрыхтоўку вядзе наш універсітэт імя Я. Купалы. Іх размеркаванне пад кантролем абласной выканаўчай улады.

Разам з тым ёсць праблемы ў развіцці вытворчага турызму. Пакуль не ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў выказваюць разуменне такога кірунку. Сярод самых актыўных можна назваць «Малочны мір», дзе штодня бывае да 120 турыстаў.

Міхась НАРЫНКЕВІЧ, экскурсавод:

— Зараз прыток турыстаў у Гродне проста зашкальвае. Прыязджаюць вельмі вялікія групы з Літвы і Польшчы. Ёсць нямала турыстаў з іншых краін, і гэта вельмі прыемна. Калі казаць пра іх густы, літоўцы і палякі любяць наведваць храмы, касцёлы, аб'екты, якія датычацца агульнай гісторыі. Пашырэнне бязвізавай зоны дасць магчымасць павялічыць прыток турыстаў з Брэсцкай вобласці, дзе таксама ёсць граніца з Польшчай.

Мікалай БРАТАНЮК, кіраўнік буйной турыстычнай фірмы:

— Ёсць некаторыя лакальныя праблемы, напрыклад недахоп экскурсаводаў, якія валодаюць замежнымі мовамі. Таксама турфірмы ўзнімаюць пытанне электроннай рэгістрацыі на граніцы. У Брэсце такая тэхналогія ўжо апрабавана. Чым гэта зручна? Не трэба стаяць у чэргах, турыст прыязджае ў свой час, на табло загараецца нумар яго аўтамабіля, і ён спакойна праязджае. У нас пакуль такога няма. Яшчэ адна праблема — недахоп месцаў у гасцініцах. Вельмі станоўчым фактарам у прыцягванні турыстаў будзе магчымасць знаходзіцца без рэгістрацыі да 10 дзён. Раней можна было толькі да пяці дзён. Дакумент аб павялічэнні тэрміну знаходжання без рэгістрацыі
па месцы часовага прабывання падпісаны нядаўна кіраўніком дзяржавы. Гэта чарговае зніжэнне бар'ераў для бязвізавых турыстаў. Асабліва для тых, хто вандруе не з групай, а самастойна. Звычайна такім турыстам нязручна займацца адміністрацыйнымі працэдурамі ў адрозненне ад групавых тураў, калі гэтыя праблемы вырашае турфірма.

Ала НАВАЦКАЯ, галоўны ўрач санаторыя «Жамчужына»:

— Санаторый знаходзіцца ў гарадской зоне і актыўна працуе з бязвізавымі турыстамі. Сёння гэта ўся Прыбалтыка, Польшча. Калі тры гады таму былі адзінкавыя выпадкі, то цяпер пачаўся рост. Мы асабліва задаволены, што для санаторыяў павялічыўся тэрмін знаходжання — з 10 да 15 дзён. За гэты перыяд можна атрымаць паўнавартасны аб'ём санаторна-курортнага лячэння. Медыцынскім турызмам зацікаўлены ў многіх краінах, і мы можам прапанаваць адпаведную базу. У нас заключаны дагаворы з усімі клінікамі горада, таму наведвальнікі могуць атрымаць шырокае кола паслуг. Апошнім часам павялічваецца колькасць грамадзян Польшчы. Там санаторна-курортнае аздараўленне праходзіць крыху інакш, але, калі яны прыязджаюць, то прыемна здзіўлены і ўзроўнем паслуг, і абслугоўваннем.

Ня­даў­на Грод­на пер­шае ў кра­і­не атры­ма­ла ту­рыс­тыч­ны ла­га­тып і сло­ган. Яго аў­та­ры — ды­зай­не­ры брэнд-сту­дыі з Брэс­та. Яны пра­па­на­ва­лі сты­лі­за­ва­ную вы­яву але­ня свя­то­га Гу­бер­та з гер­ба го­ра­да са сло­га­нам «Ле­ген­ды на­ра­джа­юц­ца тут». Тое, як вы­ка­рыс­тоў­ваць но­вую «фіш­ку», бу­дуць аб­мяр­коў­ваць пад­час па­ся­джэн­ня га­рад­ско­га ка­ар­ды­на­цый­на­га са­ве­та па раз­віц­ці ту­рыз­му ў па­чат­ку 2020 го­да.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв'ю gs.by

Загаловак у газеце: Новы імпульс «бязвізу»

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?