Вы тут

Турцыя абмежавала экспарт лімонаў


Міністэрства гандлю Турцыі ўвяло забарону на экспарт лімонаў з краіны, паведамляе агенцтва "Анадолу".


Забарона дзейнічае да 31 жніўня 2020 года.

Вытворцы і экспарцёры, якія жадаюць паставіць лімоны на экспарт, павінны ў абавязковым парадку атрымаць ліцэнзію ў Міністэрстве сельскай і лясной гаспадаркі Турцыі.

Дэкларацыі на экспарт лімонаў, зацверджаныя да гэтага рашэння, застаюцца ў сіле.

У Турцыі лімоны выкарыстоўваюцца пры вытворчасці адэкалона, які служыць дэзінфікуючым сродкам на спіртавой аснове. Акрамя таго, гэта крыніца вітаміна С, неабходнага для ўмацавання імунітэту. З-за гэтага ўлады краіны асцерагаюцца, што запасаў фрукта не хопіць, каб пакрыць патрэбы краіны ў ім.

Таксама Турцыя абмежавала экспарт медыцынскага абсталявання, у тым ліку апаратаў ШВЛ і ахоўнага адзення.

Па дадзеных на 8 красавіка, у Турцыі зарэгістравана 34 тыс. выпадкаў захворвання COVID-19, колькасць загінулых складае 725 чалавек.

Прэв'ю: pravda.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.