З-за складанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi ўзнiкла патрэба ў новай форме навучання. Так быў створаны гарадскi адукацыйны партал, дзе педагогi дзялiлiся сваiмi напрацоўкамi i тлумачылi новыя тэмы па многiх прадметах. У праекце ўдзельнiчалi найлепшыя педагогi горада, якiя рыхтавалi пераможцаў прадметных алiмпiяд i самi станавiлiся лаўрэатамi розных конкурсаў.
Для многiх школьнiкаў такая падтрымка аказалася вельмi сваечасовай, бо памагла пазбегнуць «прабелаў» у вывучэннi тых цi iншых прадметаў i атрымаць высокi бал пры атэстацыi за апошнюю чвэрць. На партале размешчаны матэрыялы заняткаў па хiмii, бiялогii, фiзiцы, гiсторыi Беларусi i сусветнай гiсторыi, беларускай i рускай мовах, iнфарматыцы. Гэтыя ўрокi, лiчаць арганiзатары, дапамогуць замацаваць веды, якiя спатрэбяцца i на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi.
— У гэтым напрамку мы пайшлi па просьбе бацькоў. Напачатку партал планаваўся як платформа для таго, каб прапанаваць нешта цiкавае школьнiкам, але потым арганiзавалi i такiя вiдэаўрокi, — паведамiла намеснiк начальнiка аддзела адукацыi Гродзенскага гарвыканкама Алена Пахомава.
Вiртуальныя заняткi прыйшлiся даспадобы не толькi школьнiкам. Работай сваiх калег зацiкавiлiся i педагогi. Для маладых настаўнiкаў гэта яшчэ i магчымасць павысiць сваё майстэрства, пераняць вопыт.
Настаўнiк распрацоўвае ўрок, тую частку, якая датычыць новай тэмы, гэта 7—15 хвiлiн. Аператар здымае гэту частку на вiдэа, пасля ролiк манцiруецца i выкладваецца як на сам партал, так i на тэматычны YouTube-канал. Пры гэтым увесь працэс, ад распрацоўкi ўрока да апублікавання гатовага матэрыялу, суправаджаецца кансультацыйнай падтрымкай метадычнага работнiка, — растлумачыла Алена Пахомава.
Настаўнiкi iмкнуцца, каб гэта было i даступна, i цiкава. Вiдавочна, што новы партал атрымаў папулярнасць у гродзенцаў. А на YouTube-канале папулярным стаў урок беларускай мовы. Да прагляду далучылася i замежная аўдыторыя.
— Настаўнiкi з захапленнем уключылiся ў гэты працэс, — кажа суразмоўнiца. — Для iх гэта новая практыка, яны людзi творчыя, могуць удасканальваць сваё майстэрства.
Партал дае магчымасцi размяшчаць iнфармацыю ўсёй педагагагiчнай суполкi горада, знаёмiць з новым напрацоўкамi. Iнтэрнэт-рэсурс даступны для шырокага кола наведвальнiкаў. Адсюль, са спецыяльнай укладкi «Культурны вольны час анлайн» нават можна адправiцца ў захапляльнае падарожжа па культурных i гiстарычных аб'ектах краiны. А яшчэ, што вельмi важна i цiкава, паўдзельнiчаць у майстар-класах, якiя падрыхтаваны педагогамi дадатковай адукацыi горада. Напрыклад, цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi «Спектр» прапануе заняткi па вырабе сувенiраў у тэхнiцы арыгамi. Ёсць фiзкультурныя заняткi, таксама магчыма усёй сям'ёй прыняць удзел у iнтэлектуальных гульнях.
Платформа пастаянна папаўняецца новымi рэсурсамi. Напрыклад, зараз з'явiлася новая ўкладка «Вiртуальны школьны музей», якая дазваляе здзейснiць вандроўку па ўсiх школьных музеях горада. Такi вiртуальны тур — ноу-хау гродзенскiх распрацоўшчыкаў.
Маргарыта Ушкевiч
Прэв'ю: i-pp.ru
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.