Вы тут

100slow. Мікола Адам



100slow


Спачатку я быў чытачом і чакаў кожнай сустрэчы з часопісам, як спаткання — хвалюючага, незвычайнага. Затым ператварыўся ў аўтара, і спатканні з «Маладосцю» сталі яшчэ больш хвалюючымі, асабліва калі ў дадатку да часопіса выйшла мая першая кніжка, бо мусіў несці адказнасць за кожнае напісанае слова і не падвесці выданне, якое ў асобах Г. Далідовіча, А. Камароўскага і А. Казлова дало мне пуцёўку ў літаратурнае жыццё. Кожная публікацыя ў «Маладосці» акрыляла і дадавала ўпэўненасці ў сабе, бо азначала недарэмнасць выбранага шляху, бо друкавацца ў «Маладосці» было, ёсць і будзе ганарова і пачэсна. Таму віват «Маладосці», яе аўтарам і тым, хто робіць часопіс!

Мікола АДАМ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.