Вы тут

Па рамантыку і вандроўкі


Па рамантыку, добры настрой, вандроўкі і станоўчыя эмоцыі трэба ехаць у палатачны лагер. У гэтым перакананы юнакі і дзяўчаты, якія адпачывалі ў палатачным лагеры «Рамантык», што ў Клімавіцкім раёне.


Дарэчы, многія з іх прыязджаюць сюды штогод і вельмі задаволены тым, што ім чарговы раз выпала сустрэцца разам. Тэматыка гэтай змены (якая стартавала 1 жніўня і доўжылася дзевяць дзён) была прысвечана Году малой радзімы.

Як расказаў начальнік лагера Дзмітрый Грэбень (загадчык аддзела турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі), для дзяцей, а на змене адпачывала 30 чалавек, была падрыхтавана цікавая праграма. Асабліва доўгачаканыя заўсёды вандроўкі па знакавых мясцінах. А іх у рэгіёне багата.

Таццяна Малініна, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.