Вы тут

Тры пакаленні школьнікаў


Вёска Дрэбск Лунінецкага раёна. Шасцігадовы Мацвей Марошка збіраецца ў школу.


А вучыцца ён будзе ў Дрэбскіх яслях-садзе — пачатковай школе. Акрамя Мацвея, у адзіным на ўсю школу першым класе сядуць за парты яшчэ сем вучняў. Сабраць школьны ранец хлопчыку дапамагаюць матуля Надзея Фёдараўна і бабуля Ева Андрэеўна. Кніжкі і сшыткі, алоўкі і ручкі, а таксама іншыя прыналежнасці, як і сам ранец, былі куплены яшчэ на пачатку лета, а вось урачысты гарнітур — нядаўна, і ў самой сталіцы. Дарэчы, Мацвей — трэці ўнук бабулі Евы, і да таго ж самы малодшы. Матуля і бабуля, як і Мацвей, нарадзіліся ў Дрэбску і пайшлі ў Дрэбскую пачатковую школу — Надзея ў 1990 годзе, а Ева Андрэеўна ў 1956-м.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.