У Мінску ўзнагародзілі пераможцу 49-га Міжнароднага маладзёжнага конкурса сачыненняў эпісталярнага жанру. Сёлета ім стала 11-гадовая школьніца Вольга Ваўчкевіч, якая жыве і вучыцца ў Гродне. Менавіта яе сачыненне больш за астатнія кранула сэрцы членаў журы.
Сёлета ўдзельнікі конкурсу мусілі напісаць пасланне або ліст даросламу пра свет, у якім мы зараз жывем. Адрасатам ліста Вольгі стаў дзед, які адышоў у іншы свет.
Вынікі міжнароднага конкурсу агучыў Генеральны дырэктар Сусветнага паштовага саюза Бішар А. Хусэйн і павіншаваў пераможцу анлайн. Вольга пасля атрымае медаль.
Перш чым дамагчыся такога поспеху, школьніца прайшла сур'ёзны шлях: перамагла ў школьным конкурсе, у гарадскім, абласным, рэспубліканскім і, нарэшце, міжнародным.
Другое месца ў прадстаўніка Паўночнай Македоніі, трэцяе — В'етнама.
Конкурс быў арганізаваны Сусветным паштовым саюзам.
Прэв’ю: tvr.by
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.