Вы тут

Пры Валожынскай цэнтральнай раённай бальнiцы створаны перасоўны медыцынскi комплекс


Для паляпшэння якасцi медыцынскага абслугоўвання сельскага насельнiцтва пры Валожынскай цэнтральнай раённай бальнiцы некалькi месяцаў таму створаны перасоўны медыцынскi комплекс.


Медустанова на колах курсiруе памiж населенымi пунктамi раёна згодна з графiкам, за дакладнасць якога нясе адказнасць загадчык райпалiклiнiкi Аляксандр Бурак. Менавiта ён патлумачыў сэнс работы, якую па-сапраўднаму можна лiчыць аператыўнай. Мабiльны комплекс дапамагае супрацоўнiкам амбулаторый i фельчарска-акушэрскiх пунктаў наведвацца да пацыентаў па месцы iх жыхарства, забяспечвае высокi працэнт дыспансерызацыi, паведамляе раённая газета «Працоўная слава».

З выгляду перасоўны комплекс нагадвае звычайны аўтобус, але, зазiрнуўшы ўнутр, разумееш, што трапiў у сучасную мiнi-палiклiнiку. У невялiкiм пакоi пацыенты могуць прысесцi ў чаканнi сваёй чаргi. Затым — галоўны кабiнет. Гэта ўжо паўнавартасная прыёмная, дзе ёсць стол, месца для ўрача i пацыента,
кушэтка, на якой з дапамогай пераноснага кардыёграфа робiцца кардыяграма. Яшчэ адзiн кабiнет разлiчаны на прыём жанчын, дзе для работы акушэркi прадугледжана ўсё неабходнае абсталяванне. Комплекс аснашчаны ўмывальнiкамi, ацяпляльнымi прыборамi, вентылятарам. Да таго ж кiраўнiцтва палiклiнiкi паклапацiлася i пра тое, каб у наяўнасцi пастаянна былi неабходныя дэзсродкi.

На мiнулым тыднi супрацоўнiкi Вiшнеўскай амбулаторыi наведалiся ў вёску Ганчары Вiшнеўскага сельсавета. Загадчык амбулаторыi, урач Алiна Круцько, акушэрка Наталля Рагачэвiч, медыцынскiя сёстры Ядвiга Клiнцэвiч i Яна Буйко за паўдня прынялi дваццаць пацыентаў. Кожнаму з iх вымяралi артэрыяльны цiск, рабiлi кардыяграму, задавалi шэраг пытанняў адносна самаадчування i прыёму прэпаратаў. Алiна Уладзiмiраўна лiтаральна кожнага ведае ў твар, трымае ў памяцi ўсе скаргi, што запiсаны ў картках амбулаторных хворых, цудоўна арыентуецца ў схемах лячэння, якiя прызначала раней. Да наведвальнiкаў — толькi iндывiдуальны падыход. Такая формула — адно з галоўных правiл вiшнеўскiх медыкаў. Дарэчы, падчас вiзiтаў у вёскi яны абавязкова прывозяць i неабходныя лекi, за што атрымлiваюць асаблiвую ўдзячнасць ад бабуль i дзядуляў.

Як растлумачыла Алiна Уладзiмiраўна, спецыялiстамi Вiшнеўскай амбулаторыi са жнiўня гэтага года па месцах жыхарства абследавана больш за 100 жыхароў навакольных вёсак. Перасоўная ўстанова дазваляе перыядычна дома наведваць тых пацыентаў, якiя маюць сур'ёзныя праблемы з перамяшчэннем. Да такiх людзей медработнiкi заходзяць самi.

Фота Валянцiны КРАЎНЕВІЧ

Загаловак у газеце: Дапамога на колах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Спорт

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская:  На корце сяброў няма

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: На корце сяброў няма

У яе планах — стаць лепшай за Арыну Сабаленку.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.