Вы тут

Па новыя ўражанні


BelBookChallenge ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча запускае Нацыянальная бібліятэка Беларусі. З 17 кастрычніка да 27 снежня ўдзельнікі бліжэй пазнаёмяцца з сучаснай беларускай літаратурай, чытаючы творы па 12 тэмах, пад якія падыходзяць дзясяткі кніг. І ў тым ліку — творы Уладзіміра Караткевіча.


Кнігі павінны належаць беларускім аўтарам або быць перакладзенымі на беларускую мову. У спісе тэм — кні­ га, намініраваная на літаратурную прэмію, кніга, якую параіць бібліятэкар, антыўтопія ў беларускіх дэкарацы­ ях, твор, дзе фігуруе Кастусь Каліноўскі, кніга пра неўзаемнае каханне мужчыны да жанчыны, твор з героем дысідэнтам, зборнік паэзіі верлібраў, выданне з  пера­ важна белай вокладкай, зборнік любоўнай лірыкі, кні­ га, што падабалася ў дзяцінстве, пераклад замежнай класікі і пераклад з рускай мовы.

Пачаць чэлендж можна ў любы дзень, а прытрымлі­ вацца спіса — у любой паслядоўнасці. Пасля прачы­ тання кожнай кнігі трэба пакінуць водгук на яе ў са­ цыяльных сетках (УКантакце, Facebook або Instagram) з хэштэгам #BelBookChallenge. Як адзначаюць аргані­ затары, рэцэнзіі будуць публікавацца на старонках Нацыянальнай бібліятэкі ў сацсетках, а найлепшыя чытацкія водгукі з’явяцца ў канцы чэленджа ў вы­ глядзе асобнай падборкі. Акрамя таго, на працягу ўсёй акцыі будуць складацца падборкі рэкамендацый па кожнай з тэм. Самых актыўных удзельнікаў чакае прыз ад бібліятэкі.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.