Вы тут

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы


Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў. Яны давалi пазыку, дапамагалi зберагаць, абменьвалi адну ўмоўную валюту на iншую. Але паколькi ўсе гэтыя дзеяннi спалучаныя з пэўнымi рызыкамi, то браць iх на сябе проста так хоча мала хто. У пачатку 1400-х гадоў пачалi з'яўляцца фiнансавыя арганiзацыi з функцыямi банкаў, якiя гарантавалi захаванасць грошай i ў той жа час маглi даваць у доўг немалыя сумы. Дарэчы, самы стары з дзеючых банкаў створаны ў Iталii ў 1472 годзе.


Ёсць рэзерв — на ўсякi выпадак

Перавага банка заключаецца ў магчымасцi ацэньваць i дыверсiфiкаваць рызыкi. Працэнты, якiя ён прапануе па ўкладах, будуць перавышаць iнфляцыю, ды i спосаб захоўвання там больш надзейны, чым дома або на прадпрыемстве. Акрамя таго, аддаючы грошы ў банк, чалавек атрымлiвае гарантыю вяртання сваiх сродкаў. Заканадаўства патрабуе, каб банкi захоўвалi пэўны працэнт сваiх грошай у рэзерве на выпадак, калi крытычная маса ўкладчыкаў раптам вырашыць у адно iмгненне забраць свае зберажэннi.

У неспакойны час (як цяпер) банкi, каб прыцягнуць грошы насельнiцтва, прапануюць завышаныя стаўкi па дэпазiтах, або iншыя «салодкiя плюшкi» (акцыi) для сваiх клiентаў.

Безадзыўны? Значыць, не адзывайце!

Як толькi ў нас з'яўляюцца лiшнiя грошы, то адразу ўзнiкае пытанне, куды iх укласцi, каб яны прынеслi нейкi дадатковы прыбытак. У фiнансiстаў наконт гэтага прапаноў хапае. Аналiтыкi ўпэўненыя, што грошы павiнны працаваць нават тады, калi поспехi ў эканомiцы не такiя вiдавочныя.

Нягледзячы на спагнанне падаходнага падатку з працэнтаў, атрыманых па банкаўскiм укладзе тэрмiнам менш за год, клiенты банкаў часта размяшчаюць грашовыя сродкi ў беларускiх рублях на кароткiя тэрмiны. Сёння ў нас у краiне iснуе некалькi прыватных банкаў, якiя прапануюць узяць грошы клiентаў пад 23 % гадавых. Гэта рублёвыя ўклады на мiнiмальны тэрмiн (35 дзён) з кiраваннем Smart стандарт, а дакладней, адкрыццё рахунку ў анлайн-рэжыме. Максiмальная стаўка па невялiкiх тэрмiнах (ад 2 месяцаў да паўгода) роўная ад 17 % да 19 % гадавых.

Сiстэмныя (буйныя) банкi прапануюць безадзыўныя ўклады на 360 дзён i больш на ўмовах больш сцiплых — 15-16 % гадавых. Наогул усе вышэйпрапанаваныя — безадзыўныя ўклады.

Адзыўны дэпазiт афармляецца на пэўны тэрмiн, але пры жаданнi вы можаце ў любы момант забраць свае грошы — цалкам або часткова. Ужо за саму магчымасць у любы час пакарыстацца сваiмi грашыма клiент банка расплачваецца панiжанымi працэнтамi. Самы выгадны адзыўны дэпазiт на пяць месяцаў прадугледжвае 7-14 % гадавых.

Калi вы здымаеце грошы датэрмiнова, то працэнты налiчваюцца i выплачваюцца за фактычны час захоўвання сродкаў па стаўцы, нiжэйшай за асноўную. Зараз умовы датэрмiновага скасавання вельмi жорсткiя. Дапусцiм, ваш дэпазiт на пяць месяцаў, а грошы вы забралi ўжо праз месяц. У гэтым выпадку вам налiчаць усяго некалькi працэнтаў даходу.

Безадзыўныя ўклады, наадварот, чакаюць свайго часу. Вы ўносiце грошы на дэпазiт i забiраеце iх толькi пасля заканчэння таго тэрмiну, якi ўказаны ў дагаворы. Сiтуацыi бываюць розныя, i ў форс-мажорных абставiнах банк можа пайсцi вам насустрач i датэрмiнова вярнуць грошы, але для гэтага патрэбныя важкiя падставы.

Рост — i ў валютных дэпазiтах

Вялiкая колькасць нашых грамадзян, пачынаючы з лiпеня, пачалi актыўна скупляць замежную валюту. Такiм чынам, стварыўся ажыятажны попыт на долары, пасля чаго яны сталi даражэць. Скупка валюты ў жнiўнi жыхарамi ажыццяўлялася большай часткай за кошт сродкаў, прызначаных для бягучых выдаткаў, а не доўгатэрмiновых назапашванняў. У асноўным насельнiцтва забiрала грошы з бягучых рахункаў, гэта значыць трацiла на набыццё валюты сваю зарплату. Што датычыцца доўгатэрмiновых рублёвых зберажэнняў, то яны знiзiлiся на 5,5 %. Гэта параўнальна няшмат. Потым попыт на валюту ўпаў i долары патаннелi.

Людзi купiлi долары па досыць высокiм курсе, а цяпер гэтыя грошы проста ляжаць дома? Непарадак. А мiж iншым, многiя банкi цяпер павысiлi працэнты па валютных дэпазiтах. Што мы маем?

Вось тут самыя кароткiя тэрмiны ўкладу прадугледжваюць самыя маленькiя даходы. Найлепшыя ўмовы пры дэпазiце на 35 дзён — 1,25 % гадавых. Валютны ўклад на тэрмiн ад 370 дзён павялiчваецца да 2—2,5 % гадавых.

Адкрый дэпазiт — i атрымай знiжэнне стаўкi па крэдыце

Гэтая акцыя праводзiцца «Беларусбанкам» з 26 кастрычнiка да 31 снежня бягучага года.

Па якiх крэдытах можна знiзiць стаўкi? Калi вы бралi ў гэтым банку крэдыты на спажывецкiя патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара або крэдыт «iнтэрнэт-безнаяўны» на тэрмiн ад 1 да 3 гадоў, а таксама крэдыт «Партнёр Аптымальны», то зможаце знiзiць сваю стаўку на 3 працэнтныя пункты.

У выпадку калi пасля знiжэння памеру працэнтаў стаўка па крэдыце перавысiць памер разлiковай велiчынi стандартнай рызыкi (РВСР), усталяванай Нацбанкам на дату заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавора — да РВСР, знiжаная стаўка будзе дзейнiчаць да заканчэння тэрмiну вашага крэдыту.

Каб стаць удзельнiкам акцыi i знiзiць стаўку па крэдыце, клiенту трэба адкрыць у гэтым банку любы з пералiчаных нiжэй укладаў. Першы дэпазiт называецца «Акцыйны Безадзыўны» ў беларускiх рублях. Сума — ад 2500 рублёў, тэрмiн — 13 месяцаў, даходнасць — да 14,5 % гадавых. Другi — «Класiк Безадзыўны з фiксаванай працэнтнай стаўкай» у доларах ЗША. Сума — ад 1000 долараў, тэрмiн — 13 месяцаў, даходнасць — ад 1,5 % да 2,3 %.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны.