Вы тут

Купіць кватэру без аздаблення і зрабіць рамонт уласнымі сіламі. Ці атрымаецца танней? Каментарыі спецыялістаў і нататкі практыкаў


Эксперты жыллёвага рынку кажуць аб знiжэннi цэн. Падае кошт кватэр у новабудоўлях Мiнска i абласных цэнтраў, знiжаюцца цэны на другасным рынку. Зрэшты, сумы ўсё роўна застаюцца велiзарнымi, i адзiн са спосабаў сэканомiць на набыццi ўласных метраў — купiць кватэру ў новабудоўлi без адстройвання або кватэру на другасным рынку без рамонту.

Падлiчана, што такi варыянт дазваляе сэканомiць да 30 % кошту кватэры, да таго ж дае магчымасць зрабiць рамонт з улiкам сваiх густаў i патрэб. Але цi сапраўды купля кватэры «пад рамонт» у вынiку абернецца для будучых уладальнiкаў эканомiяй?


«Наш рамонт доўжыцца ўжо больш за год, — расказалi навасельцы. — Мы займаемся iм па вечарах пасля работы, у выхадныя, у адпачынку».

Чарнавы варыянт

Новабудоўля без адстройвання — самы бюджэтны спосаб атрымаць уласныя метры ў новым доме. Але гэта менавiта метры — проста бетонная «скрынка», дзе з выгод цывiлiзацыi — падведзеныя камунiкацыi (электрычнасць праведзена да лiчыльнiка, вада — да вывадаў у кватэру), самыя танныя ўваходныя дзверы i шклопакеты. Могуць адсутнiчаць мiжпакаёвыя перагародкi: гэта называецца «свабодная планiроўка».

Часцей навасельцы схiляюцца да так званага чарнавога адстройвання. Гэта тая ж бетонная «скрынка», дзе зроблена залiванне сцяжкi падлогi, ёсць радыятары ў пакоях i лоджыя зашклёная. Часам у такое адстройванне можа ўваходзiць разводка электрыкi па пакоях i гiдраiзаляцыя ў ваннай.

Плюсы тут вiдавочныя.

— Перш за ўсё гэта магчымасць на наяўную суму стаць уладальнiкам кватэры з лепшым размяшчэннем i большай плошчай.

— Магчымасць рэалiзаваць свае праекты — вы атрымлiваеце «чыстае палатно» i самi вырашаеце, якое будзе ваша жыллё.

— Ключы ўладальнiкам кватэр без адстройвання або з чарнавым адстройваннем забудоўшчыкi перадаюць хутчэй, чым здаюць у эксплуатацыю кватэры «пад ключ».

— Усе недахопы i недапрацоўкi будаўнiкоў — як на далонi. Яны не схаваныя пад тынкоўкай i шпалерамi.

Але i мiнусаў дастаткова.

• Калi вы не гатовыя жыць у кватэры, што рамантуецца, то ўехаць у новае жыллё вам давядзецца ў лепшым выпадку праз паўгода пасля здачы дома.

• Такое жыллё патрабуе досыць доўгага «бруднага рамонту» — прыйдзецца раўняць сцены, рабiць сцяжку падлогi, пракладваць камунiкацыi.

• Немагчыма адразу палiчыць выдаткi на рамонт: цэны на работы i матэрыялы могуць значна вырасцi.

• Суседзi ў такiх дамах таксама будуць рабiць рамонт, а значыць, першыя некалькi гадоў будзе шумна.

Дадайце да гэтага стомленасць, бо мiнiмум паўгода (а звычайна даўжэй) у вас, па сутнасцi, не будзе вольнага часу: яго «з'есць» рамонт. Нават калi вы ноймеце прафесiяналаў, вам прыйдзецца выбiраць матэрыялы, магчыма, узгадняць перапланiроўку, кантраляваць рабочых. Вы плануеце рабiць рамонт сваiмi сiламi? Ён непазбежна зацягнецца. Асаблiва калi вопыту падобных работ у вас няма. Да таго ж новы дом звычайна дае ўсадку, i гэта можа сапсаваць ваш новенькi рамонт.

Бабулiна «хрушчоўка»

Яшчэ адзiн эканомны варыянт набыцця жылля — кватэра без рамонту на другасным рынку. Вы атрымлiваеце метры з дызайнам 1970-х, дзе гадоў 30—40 нiхто нават не спрабаваў зрабiць касметычны рамонт. I цалкам перарабляеце iх пад сябе.

Плюсы такога выбару:

— Магчымасць стаць уладальнiкам жылля большай плошчы i з лепшай лакацыяй: замест двухпакаёўкi з рамонтам можна купiць трохпакаёўку без рамонту блiжэй да метро або да цэнтра горада.

— Дом пабудаваны даўно i не дасць усадкi — адстройванне кватэры будзе ў бяспецы.

— Кватэры савецкага ўзору — напрыклад, тыя ж «хрушчоўкi», якiя нiхто не любiць — даюць магчымасць для перапланiроўкi. У iх адсутнiчаюць апорныя сцены ўнутры кватэры. У сучасных панэльных дамах рабiць перапланiроўку больш складана.

— Жыць у цагляным доме на 40—60 кватэр утульней, чым у сучаснай шматпавярхоўцы з сотнямi суседзяў. А ўтульнасць старых гарадскiх дворыкаў не параўнаць з «голымi» дварамi новабудоўляў.

Ну, а мiнусы тут — практычна тыя ж, з якiмi сутыкаюцца ўладальнiкi новабудоўлi без адстройвання. Вам прыйдзецца пачынаць з «бруднага рамонту»: мяняць камунiкацыi, раўняць сцены i г. д. Дадайце да гэтага неабходнасць вывозiць старую мэблю i iншы хлам, якi ранейшы ўладальнiк, хутчэй за ўсё, пакiне вам. Ну i дамаўляцца з пажылымi суседзямi, якiя могуць быць незадаволеныя шумам ад вашага рамонту.

Асабiсты досвед

Iрына i Чэслаў — маладая пара з Мiнска — купiлi зусiм «забiтую» трохпакаёвую кватэру на другасным рынку больш за год таму. Рамонт у iх жыццi здарыўся ўпершыню. Маладая сям'я заехала ў кватэру i вырашыла рамантаваць жыллё сваiмi рукамi, з мiнiмальным прыцягненнем спецыялiстаў.

— Усё ўпiралася ў грошы. Мы спадзявалiся, што так нам удасца сэканомiць, — расказвае Iрына. — Па факце эканомii не атрымалася. I на гэтым шляху нас чакала мноства адкрыццяў. Напрыклад, аказалася, што каб разламаць тое, што тут нарабiлi за многiя дзесяцiгоддзi, патрэбны надзвычайныя намаганнi i нямала грошай. Нам прыйшлося разбiраць усё цалкам — да перакрыццяў, да голых сцен. Гэта заняло амаль тры месяцы i запатрабавала велiзарных затрат працы.

У Iрыны да гэтага рамонту вопыту будаўнiчых работ не было. Чэслаў падчас вучобы ва ўнiверсiтэце працаваў на будоўлi, i, як кажа Iрына, гэта дапамагло пазбегнуць многiх памылак — без будаўнiчага вопыту рамонт абышоўся б яшчэ даражэй.

— Мы не зрабiлi б самi сцяжку i не змаглi б выраўнаваць сцены пад афарбоўку. Без навыку гэта зрабiць вельмi цяжка, — кажа Iрына. — Я вучылася на тых месцах, дзе не вельмi прыкметна. У цэлым, вучыцца давялося вельмi шмат чаму. Мы чыталi, глядзелi вiдэа, раiлiся з бацькамi. З майстроў мы звярнулiся толькi да электрыкаў, таксама прафесiяналы рабiлi разводку труб i ўкладвалi плiтку на сцены ў ваннай — плiтка ў нас вялiкага памеру, i нам складана было якасна пакласцi яе самiм.

Высветлiлася, што падчас рамонту кватэры б/у могуць чакаць сюрпрызы, якiя немагчыма прадбачыць.

— Мы планавалi проста пакласцi ламiнат, але калi знялi стары лiнолеум, аказалася, што пад iм усё прагнiло. Нам давялося залiваць сцяжку, перасцiлаць падлогу, i гэта моцна падоўжыла тэрмiн работ. Так што калi пры куплi другаснага жылля вы плануеце толькi чыставы рамонт, ёсць рызыка «ўляцець» на «брудныя» работы. Старыя дамы — гэта старыя камунiкацыi, трубы, электраправодка, а ў некаторых дамах — яшчэ i прагнiлыя перакрыццi. Наймаючы спецыя-
лiстаў, будзьце гатовыя, што такiя работы каштуюць дорага, а пры самастойным выкананнi гэта велiзарны расход сiл i часу, — расказваюць навасельцы. — Затое мы адшукалi мноства «рарытэтаў» — пачак цыгарэт 1978 года, замураваны ў сцяну, газеты савецкiх часоў пад шпалерамi, брашуру «Памятка маладому хрысцiянiну» 1992 года пад падлогай.

Першапачатковая сума, узятая ў крэдыт на рамонт, складала ў эквiваленце $ 10 000.
Па падлiках, яе павiнна было хапiць на матэрыялы, i нават мэблю. Аказалася, што для трохпакаёвай кватэры гэтая сума — прыкладна палова неабходнай. Яе хапiла на «брудныя» работы i мiнiмальны чыставы рамонт, расказалi суразмоўцы.

— Мы не куплялi дарагiх будматэрыялаў. Толькi неабходна якасныя — каб пазбегнуць выдаткаў у далейшым. Напрыклад, зносаўстойлiвы ламiнат, каб праз тры гады яго зноў не прыйшлося мяняць. Нiякай раскошы i выкрутасаў, толькi неабходныя рэчы. Куплялi на будаўнiчым рынку, у гандлёвых цэнтрах, нават на «Куфары» — шукалi, дзе танней. Сёе-тое было «не кандыцыя» — напрыклад, у «Керамiне» значна танней прадаецца сантэхнiка, якая па некаторых паказчыках не адпавядае крытэрыям якасцi. «Эмаль з наплывамi» — вонкава гэта практычна непрыкметна i ад «кандыцыi» амаль не адрознiваецца. Але аказалася, што адрознiваецца. Мы купiлi такую ракавiну, «не лiквiд» нашай беларускай вытворчасцi, за 22 рублi. Танней, чым удваiх схадзiць у «Макдональдс». Але прайшоў год, i цяпер яе выгляд вымушае жадаць лепшага. Не ведаю, цi так выглядала б ракавiна таго ж вытворцы, набытая па нармальнай цане, але мяркую, што ўсё ж яна была б больш зносаўстойлiвая.


Меркаванне дызайнера

Паступова кватэра становiцца прыдатнай да жыцця, а iдэi ўвасабляюцца ў рэчаiснасць. Але рамонт — гэта сапраўднае выпрабаванне. «У мяне не хапiла б душэўных сiл другi раз прайсцi праз гэта», — прызнаецца Iрына.

— Наколькi апраўданая купля жылля «пад рамонт» у новабудоўлi або на другасным рынку? Цi сапраўды ў канчатковым вынiку на гэтым можна сэканомiць?

— Усё залежыць ад запытаў чалавека. Кагосьцi цалкам задаволiць чыставое адстройванне, якое зробяць будаўнiкi, здаючы жыллё «пад ключ», а нехта хоча эксклюзiўны рамонт, — адзначае дызайнер Сяргей Якiмовiч. — Што тут можна параiць? Калi ў вас залатыя рукi i рамонтныя работы вам падабаюцца — наперад. Але калi гэта ваш першы рамонт i вы цьмяна ўяўляеце, што вас чакае, прасцей спынiцца на кватэры з адстройваннем. У вас застанецца больш сiл, часу i грошай проста на жыццё. Вопыт паказвае: набываючы жыллё з перспектывай сур'ёзнага рамонту, па грашах у канчатковым вынiку вы наўрад цi выйграеце.

— А цi рэальна, нiколi раней з падобнымi работамi не сутыкаючыся, пазбегнуць памылак i не «ўляцець» на бессэнсоўныя расходы?

— Хутчэй за ўсё, на грошы вы «ўляцiце» i памылак вам не пазбегнуць. Напэўна, некалькi разоў вы купiце нешта не тое з будаўнiчых матэрыялаў, сантэхнiкi i г. д., ёсць верагоднасць, што вы набудзеце будаўнiчыя матэрыялы, якiя акажуцца недаўгавечнымi, або парушыце тэхналогiю, што таксама адаб'ецца на якасцi вашага рамонту.

— Ну, а калi казаць аб куплi кватэры без рамонту на другасным рынку — на што трэба звярнуць увагу? Звычайна вырашаюць усё метраж i лакацыя...

— «Лiшнiя» метры лiшнiмi не будуць нiколi. Вы заўсёды знойдзеце, чым iх запоўнiць. Таму я разумею тых, хто ў першую чаргу аддае данiну метражу i рашаецца на рамонт. Але вельмi важна правiльна падысцi да паняцця «рамонт». Гэта не проста прыгожая карцiнка з дызайнерскага часопiса. Гэта старанна прадуманы менавiта пад вашу планiроўку i пад вашы задачы функцыянальны праект, якi зробiць жыццё камфортным i пазбавiць ад мноства выдаткаў, матэрыяльных i маральных. I менавiта ў прадумванне такога праекта варта ўкласцi сiлы, час, а магчыма, i сродкi.

Размяшчэнне кватэры — адзiн з галоўных крытэрыяў выбару. Гэтае пытанне трэба добра прадумаць. Дапусцiм, у вас маленькiя дзецi i сабака — з iмi трэба дзесьцi гуляць. А вы купляеце кватэру ў цэнтры, дзе побач няма нi парку, нi сквера. З iншага боку, у новых раёнах, як правiла, яшчэ не развiта iнфраструктура — трэба будзе чакаць, пакуль пабудуюць дзiцячыя сады, школы, крамы i г. д. А блiжэй да цэнтра горада ўсё гэта ёсць, плюс у старых раёнах больш пенсiянераў, значыць, менш праблем, напрыклад з чаргой у сад. Важна таксама даведацца, цi быў у доме, дзе вы збiраецеся набыць кватэру, капрамонт. Магчымы такi варыянт: вы ўсялiлiся, уклалiся ў дызайн кватэры, i праз некалькi гадоў у вашым доме пачынаецца капiтальны рамонт — замена стаякоў у ваннай i газавых труб на кухнi. Ваш рамонт будзе сапсаваны. Купляючы жыллё «пад рамонт» на другасным рынку, будзьце гатовыя да вялiкай колькасцi «брудных» работ. Прыйдзецца мяняць праводку, разводку труб водазабеспячэння, цалкам мяняць падлогi, вокны, уваходныя дзверы. Хоць савецкiя драўляныя ўваходныя дзверы, на мой погляд, былi вельмi нядрэнныя, моцныя i бяспечныя — калi яны ў добрым стане, такi рарытэт можна пакiнуць. Як i чыгунную ванну: калi пакрыць яе эмаллю, яна будзе служыць вам вельмi доўга. Вядома, праблем з другасным жыллём будзе шмат, але калi адзiн раз укласцi ў яго сiлы i сродкi, гэта можа быць нядрэнны варыянт. Ну, i ў старым доме вы адразу бачыце, якiя ў вас суседзi. Звярнiце ўвагу на стан пад'езда, лiфта, на дваровую тэрыторыю i, вядома, на тых людзей, з якiмi вы будзеце кожны дзень вiтацца, выходзячы са сваёй кватэры i вяртаючыся дадому, — гэта таксама немалаважны крытэрый.


Падвядзём вынiкi

• Рамонтныя работы, хутчэй за ўсё, абыдуцца вам прыкладна ў тую суму, якую вы сэканомiлi, набываючы кватэру з перспектывай рамонту. Нават пры ўлiку, што ў вас ёсць iнструменты i хоць бы мiнiмальныя веды i навыкi, майце на ўвазе, што падчас самастойнага рамонту пэўны час i грошы хутчэй за ўсё сыдуць на памылкi i iх выпраўленне.

— Напрыклад, спецыялiст рэкамендаваў нам купiць змеявiк пэўнага памеру ў ванную, — гаворыць Iрына. — Па факце, змеявiк гэты быў на 10 сантыметраў шырэйшы, чым патрэбна, спецыялiст аказаўся не спецыялiстам, а мы страцiлi час i грошы.

• Да самастойнага рамонту трэба быць маральна гатовымi. Цалкам верагодна, што ён расцягнецца на нявызначаны тэрмiн. Калi вы хочаце ўсё зрабiць «з наскоку», вам трэба мець у запасе адпаведную суму i наймаць спецыялiстаў. Хоць i з брыгадай можа не пашанцаваць.

— Наш рамонт доўжыцца ўжо больш за год. Але мы займаемся iм па вечарах пасля работы, у выхадныя, у адпачынку. I самае галоўнае — калi ёсць грошы. Вельмi шмат работ спынена, таму што няма магчымасцi купiць неабходныя матэрыялы. Але калi нiчым, акрамя рамонту, больш не займацца, то самастойна яго можна завяршыць за паўгода, — кажа Чэслаў.

• Каб пачынаць такi маштабны праект, як самастойны рамонт, трэба быць альбо вельмi ўмелым, альбо вельмi амбiцыйным i мэтанакiраваным чалавекам, гатовым да цяжкай працы, адсутнасцi выхадных i бытавой неўладкаванасцi на некалькi гадоў.

— Напэўна, я не адважылася б на такую авантуру зноў, — прызнаецца Iрына. — У мяне не хапiла б душэўных сiл другi раз прайсцi праз гэта.

Аляксандра Анцэлевiч

Загаловак у газеце: Кватэра без рамонту

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.