Вы тут

Што чытаюць дзеці па-беларуску?


Знаёмства i сяброўства з кнiгай у кожнага чалавека адбываюцца iндывiдуальна. Таму што ўплыў на гэта аказваюць i час, i атмасфера, у якой расце дзiця, i дарослыя з iх стаўленнем да лiтаратуры. З дырэктарам ДУ «Цэнтралiзаваная сiстэма дзiцячых бiблiятэк г. Мiнска» Таццянай ШВЕД мы пагаварылi пра густы чытачоў, незапоўненыя нiшы на беларускiм кнiжным рынку i прапановы сучаснай дзiцячай бiблiятэкi.


Фота Кастуся ДРОБАВА

— Таццяна Аляксееўна, цi з'яўляецца для сучасных дзяцей чытанне цiкавым заняткам, з улiкам iснавання таго ж iнтэрнэту?

— Дзiцячае чытанне, на маю думку, актуальнае заўсёды, бо дзiця нараджаецца, расце, пазнае свет i хоча выказваць свае думкi. У больш дарослым узросце ў яго з'яўляецца ўсведамленне, што веды, якiя яно можа здабыць з кнiг, спатрэбяцца для таго, каб змянiць свет вакол сябе да лепшага i дасягнуць поспеху ў жыццi. Таму чытанне карыснае i патрэбнае для дзяцей на любым этапе iх сталення. I я тут разглядаю чытанне як працэс наогул, а не толькi наведванне бiблiятэкi. Сёння з поўнай адказнасцю сцвярджаю, што нашы дзецi чытаюць. Вядома, нам, бiблiятэкарам, хочацца, каб яны чыталi больш друкаваных кнiг, больш часу праводзiлi ў бiблiятэках. Але зараз вельмi вялiкi выбар у тым, што чытаць i ў якiм выглядзе. Гэта ў нас былi кнiжкi, газеты, часопiсы i казкi па радыё. А цяпер хочаш — чытай з камп'ютара, з мабiльнага тэлефона, альбо купi кнiгу цi вазьмi ў бiблiятэцы. Галоўнае — правiльна сарыентавацца ў тым, што прапаноўвае кнiжны рынак, бо ў кожнага свае iнтарэсы, свой кiрунак у даследаваннi навакольнага свету.

— Лiчыцца, што ў любым выхаваўчым працэсе ўсё пачынаецца з сям'i. Калi гаварыць пра прывiццё любовi да кнiгi— гэта па-ранейшаму задача бацькоў, цi тут нiяк не абысцiся без бiблiятэкараў, настаўнiкаў?

— Я цалкам згодная, што ўсё пачынаецца ў сям'i. Добра, калi дзiця з нараджэння расце ў атачэннi кнiг. Як яны ў доме могуць з'явiцца? Iх могуць купiць самi бацькi альбо кнiжку падораць родзiчы, калi прыйдуць у госцi. Гэта настолькi ж важна, як набыць немаўляцi цацкi i адзенне. Дзiця абавязкова заўважыць кнiжкi i зацiкавiцца iмi ў працэсе вывучэння навакольнага свету. Кнiга павiнна быць у полi зроку дзяцей — напрыклад, ёсць кнiгi, з якiмi дзеткi могуць нават купацца. Спачатку iх зацiкавяць яркiя малюнкi, якiя яны будуць проста разглядаць. А потым ужо бацькi могуць пайсцi з дзiцем у бiблiятэку. Магчыма, яму не адразу стане зразумела, дзе яно апынулася, але калi спадабаецца, то малое зноў папросiць бацькоў туды пайсцi. Мы зараз вельмi шмат увагi надаём таму, каб у нас было цiкава i самым маленькiм наведвальнiкам. Iмкнёмся i мэблю незвычайную набыць, i дэкарацыi прадумаць, арганiзоўваем выстаўкi кнiжных навiнак... Вядома, не ўсе дзецi, якiя прыходзяць у бiблiятэку на экскурсiю, стануць i застануцца нашымi чытачамi, але ўсё роўна сустрэча з кнiгай адыгрывае вялiкую ролю. Бо на ўзроўнi эмоцый, псiхалогii — гэта магчымасць для дзетак набыць новы i важны вопыт.

— Бiблiятэка заўсёды прапаноўвае шмат кнiг, дзе i класiка, i навiнкi. На што арыентуецеся ў працэсе абнаўлення i даўкамплектавання сваiх фондаў?

— Кнiжны рынак прапаноўвае надзвычай шырокi выбар рознага кшталту лiтаратуры. Гэта дазваляе нам папаўняць фонды цiкавымi кнiжкамi, а чытачам дае магчымасць прыходзiць у бiблiятэку i браць для карыстання патрэбныя iм творы. I тут вялiкая роля дзяржавы, якая выдзяляе фiнансаванне на камплектаванне бiблiятэк. Дзякуючы гэтаму мы маем магчымасць набыць любую кнiгу, якая з'яўляецца на кнiжным рынку. Адсочваем кнiжныя навiнкi i стараемся набываць iх у дзiцячыя бiблiятэкi... Самае галоўнае ў такой рабоце, каб фонды, якiя мы фармiруем, выкарыстоўвалiся чытачамi. Для гэтага зноў жа праводзiм вялiкую работу. Так, у кожнай бiблiятэцы вядзецца картатэка адмоў — гэта калi
наведвальнiк прыйшоў па канкрэтную кнiгу, а яе ў нас не аказалася. I тады ўжо працуем па прынцыпе даўкамплектавання. Таксама праводзiм анкетаванне, каб даведацца, якiя творы i аўтары маюць попыт у чытачоў.

У нас у Цэнтральнай дзiцячай бiблiятэцы Мiнска ёсць спецыяльны аддзел, якi займаецца камплектаваннем кнiжных фондаў сiстэмы. Нам важна, каб чытачы мелi магчымасць атрымаць патрэбную кнiгу. I ў гэтым, безумоўна, дапамагаюць i самi наведвальнiкi, калi пытаюцца пра канкрэтных аўтараў i творы.

— Якiя аўтары i жанры ў сучасных чытачоў карыстаюцца найбольшай папулярнасцю?

— Зараз кнiжны рынак насычаны вельмi добрымi кнiгамi для дзяцей розных узростаў, асаблiва для самых маленькiх i дашкольнiкаў. Афармленне кнiжак i iх напаўненне прыемна ўражваюць. А дзеткi цiкавяцца гiсторыямi пра жывёльны i раслiнны свет, пра з'явы прыроды, асаблiва любяць казкi. Для падлеткаў пiшуць i выдаюць гiсторыi пра каханне, чаго таксама не было раней. Комiксы — яшчэ адзiн пласт лiтаратуры, якi вельмi папулярны сярод чытачоў. Дзецям больш дарослым падабаюцца дэтэктывы i фэнтэзi. Iм цiкавыя гiсторыi, дзе героi маюць нейкiя звышздольнасцi i здзяйсняюць учынкi, якiмi хочацца захапляцца. Падлеткi любяць кнiгi, у якiх галоўныя героi — iх равеснiкi, дзе можна знайсцi адлюстраванне штодзённага жыцця. Бачым iнтарэс i да такiх тэм, як хваробы, смерць. Яны хвалююць i цiкавяць дзяцей ва ўсе часы. А мы, дарослыя, не заўсёды адважваемся гаварыць з iмi пра гэта.

— Цi ёсць цяпер яшчэ тыя нiшы ў лiтаратуры, дзе добрых i цiкавых кнiг па-ранейшаму не хапае?

— Хацелася б больш кнiг пра сучасных падлеткаў, бо дзецi нашы чытаюць, але галоўнае — завабiць iх цiкавым сюжэтам, добрым аздабленнем. У жанры фэнтэзi пакуль што мала кнiг менавiта беларускiх аўтараў. Добра было б, калi б з'явiлася больш i навукова-пазнавальнай лiтаратуры. Дзецi любяць чытаць невялiкiя па памеры творы — i, думаю, сучасным аўтарам варта звяртаць на гэта ўвагу.

... Беларускi кнiжны рынак зараз актыўна развiваецца i многiя выдавецтвы iмкнуцца выдаваць лiтаратуру для дзiцячай аўдыторыi. Iдзе няспынны пошук тэм i аўтараў, якiя будуць запатрабаваныя сучасным чытачом. Па маiх уласных назiраннях, у гэтым кiрунку айчынныя кнiгавыдаўцы зрабiлi вялiкi крок наперад. Таму што тыя кнiгi, якiя трапляюць у дзiцячыя бiблiятэкi, зроблены на высокiм узроўнi, у iх прыгожыя iлюстрацыi, якасны змест. Добра, калi ёсць работа выдавецтва з аўтарамi па прасоўваннi кнiг. Сёння мала проста выдаць добрую кнiгу. Важна яшчэ i правесцi рэкламу, прадумаць, як прэзентаваць навiнку чытачам. На якой мове напiсаны твор — пытанне не першай важнасцi.

— Але ж па-беларуску чытаюць?

— У сваёй дзейнасцi асаблiвую ўвагу мы ўдзяляем лiтаратуры на беларускай мове. Кнiгi пра Беларусь, яе культурную спадчыну, нашых знакамiтых дзеячаў заўсёды запатрабаваны дзiцячым чытачом. Нават асобна вядзём улiк найбольш запатрабаванай лiтаратуры на беларускай мове. Лiчба гэта штогод расце. Прычынай таму i тое, што мы папулярызуем беларускiя кнiгi, i фiнансаванне дзяржавы, бо дзякуючы яму можам набываць навiнкi, i самi выдавецтвы, якiя выпускаюць больш кнiг на беларускай мове, арыентуючыся на запыты аўдыторыi. Асобна адзначым той момант, што сучасныя маладыя бацькi iмкнуцца з самага маленькага ўзросту размаўляць са сваiмi дзецьмi i чытаць iм на беларускай мове.

— Што, акрамя кнiг, можа сёння прывесцi дзiця ў бiблiятэку?

— У нас праходзiць шмат разнастайных мерапрыемстваў. Дзейнiчаюць клубы па iнтарэсах, арганізуем днi сямейнага чытання, ладзяцца сустрэчы з пiсьменнiкамi i многае iншае. Але культурна-асветнiцкая работа знiтавана з кнiгай, таму што бiблiятэка — гэта перш за ўсё iнфармацыйны рэсурс для дзяцей. I тут проста варта выбiраць тую форму супрацоўнiцтва, якая будзе карысная для наведвальнiкаў. Не трэба размяжоўваць iнтэрнет i кнiгi, лепш весцi работу так, каб яны iснавалi ў саюзе, што будзе цiкава i актуальна дзецям. Вялiкую ролю адыгрывае iндывiдуальная работа з чытачом. Менавiта яна забяспечвае ўсе ўмовы, каб дзiця вярталася ў бiблiятэку зноў. Прычым у наступны раз маленькi чытач можа прыхапiць з сабой яшчэ i сябра, калi ўсё спадабаецца. Калi ж у чытальнi дзеткi без праблем адшукваюць патрэбныя кнiгi, цiкава бавяць час, а бывае, i знаходзяць тых, з кiм могуць падзялiцца сваiмi ўражаннямi, то яны абавязкова прыйдуць яшчэ. У бiблiятэцы самае галоўнае — гэта чытач. Бо калi ён прыходзiць да нас i здабывае патрэбныя яму веды, гэта значыць выдатна папрацавалi i мы, i выдавецтвы, i пiсьменнiкi. Мы iснуем дзякуючы сваiм чытачам!

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Як прайсцi ў бiблiятэку i для чаго гэта патрэбна

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.