Вы тут

Фестываль падлеткавай і young adult кнігі «Y.A.» адкрыецца ў Мінску


27 лістапада ў Культурным цэнтры «Корпус» (Мінск, праспект Машэрава, 9) пачне сваю працу фестываль падлеткавай і young adult кнігі «Y.A.» («Я»). Ініцыятыва належыць аб’яднанню «Pradmova» і грамадскаму праекту «За Чтение». Сярод партнёраў фестывалю — «Литературный клуб РомашЬка», Культурны цэнтр «Корпус», Цэнтр беларускай драматургіі і інш.


27 лістапада (пятніца) а 14:30 у зоне А пройдзе лекцыя Мікіты Моніча, прысвечаная гісторыі мастацтва, кнігам пра мастацтва. Нагадаем, што Мікіта Моніч — арыенталіст і экскурсавод. І сустрэча з ім абяцае быць надзіва цікавай.

У зоне В а 15:00 наведвальнікаў фестывалю чакае Інтэрактыўная віктарына на веданне творчасці класіка беларускай літаратуры ад «Вандроўнага фэста Уладзіміра Караткевіча» (16+).

У зоне С з 15:00 да 19:00 пройдзе майстар-клас па стварэнню пластылінавага мультфільма па кнізе Л. Леоні «Пеццэтына» ад Студыі дзіцячай мультыплікацыі «Энфіс» (12+). Удзельнікі паспрабуюць сябе ў анімацыйнай тэхніцы «пластылінавай перакладкі» (нагадаем, што ў гэтай тэхніцы калісьці здымалі знакамітую «Пластылінавую варону»). Кожны адчуе сябе сапраўдным мультыплікатарам, бо прыдуманы і створаны ім персанаж ажыве на мульт-станку. Вядучыя: заснавальніца студыі, аўтарка казак, педагог-мультыплікатар Наталля Кулібава, мастачка, педагог-мультыплікатар Вікторыя Хоміч.

У зоне А а 16:00 — «Сярдзітая моладзь: разбор сучаснага фэнтэзі. “Кніга Здольных” С. Аўдзейчык, “Арнаменты” А. Длатоўскай, “Вараціш-гара” М. Латышкевіч». Мадэратарам мерапрыемства выступіць Іван Бачук. А тым часам у зоне B пройдзе супергульня па кнізе Святланы Лаўровай «Трылабіты не вінаватыя». Яе правядуць сапраўдныя магі чытання – магістранты праграмы «Праектаванне праграм у сферы чытання дзяцей і моладзі» МДПУ (Расія). Удзельнікі гэтай імпрэзы (13+) змогуць паразважаць пра шпіёнскі дэтэктыў для дзяцей, хітра схаваны ў гісторыю эвалюцыі, або пра гісторыю эвалюцыі, хітра схаваную ў шпіёнскі дэтэктыў.

І гэта — толькі частка з праграмы фестывалю, які пройдзе з 27 па 28 лістапада. Яшчэ наведвальнікаў чакаюць сустрэчы з п’есай Аляксея Макейчыка «Сорам» (будзе арганізавана чытка Цэнтрам беларускай драматургіі, які стала працуе пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі), спектаклем па матывах кнігі Сары Лундберг «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» (гэты праект прадстаўляе тэатр лялек, свету і ценю «Дом Сонца»), прэзентацыя кнігі Марыі Касцюковіч «Дзіцячы сеанс» (дарэчы, згаданая кніга — першы ў краіне буйны нон-фікшн пра ўсю гісторыю беларускага дзіцячага кіно) і іншыя цікавосткі.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.