Вы тут

На Гомельшчыне 8 разоў блакавалі рух цягнікоў


Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін можа пагражаць пазбаўленнем волі да 10 гадоў.


Так, на тэрыторыі рэгіёну зарэгістравана 8 фактаў супрацьпраўных дзеянняў з мэтай блакіравання руху цягнікоў. Такую інфармацыю паведамляе афіцыйны партал упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

Як адзначаецца, геаграфія зламысных учынкаў шырокая. Усе яны зарэгістраваныя ў розных месцах — на тэрыторыі Гомеля, Добрушскага, Светлагорскага, Гомельскага і Мазырскага раёнаў. Па кожным факце распачатыя крымінальныя справы па артыкуле наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін. Праваахоўнікамі вызначаюцца асобы зламыснікаў.

— Варта адзначыць, што ў асобных выпадках атрымалася ажыццявіць сваю задуму па спыненні руху цягнікоў. Так, 2 лістапада ў 07:35 ў раёне прыпыначнага пункта Дударава, што на тэрыторыі чыгуначнага перагона Гомель — Добруш, невядомы пры дапамозе алюмініевага дроту стуліў пары рэек. Гэта прывяло да спрацоўвання забараняльнага сігналу светлафора і стала прычынай затрымкі больш чым на 30 хвілін руху на гэтым участку пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній паведамленнем «Гомель — Добруш» і «Добруш – Гомель», — адзначаюць праваахоўнікі.

Як нагадвае намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Анатоль Васільеў, парушэнне правілаў забеспечэння бяспекі руху на чыгуначным транспарце караецца штрафам ад 2-х да 50 базавых велічынь. Узнікненне больш цяжкіх наступстваў прадугледжвае крымінальную адказнасць па артыкуле 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін) і караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 6 месяцаў да 10 гадоў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і прадстаўнікі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заклікаюць грамадзян не паддавацца дэструктыўным заклікам і не здзяйсняць учынкі, за якія потым прыйдзецца адказваць па ўсёй строгасці закона.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: metallicheckiy-portal.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.