Вы тут

У Беларусі за суткі — 1 701 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 1729 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 141 609 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 701 выпадак.

118 924 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1729.

Усяго праведзена 3 335 788 тэстаў на каранавірус. 

Памер 1181 (+7) пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 64 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 14 млн заражаных, Індыя — больш за 9 млн, Бразілія — больш за 6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: advgazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»