Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Спадзявацца на тое, што будучы год будзе добры, нельга


Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэту Аляксандрам Турчыным.


Аляксандр Лукашэнка папрасіў коратка далажыць пра эканамічную сітуацыю ў вобласці — папярэднія вынікі года, і пра эпідэміялагічную абстаноўку.

Рэгіён па валавым рэгіянальным прадукце за 11 месяцаў выходзіць на паказчык 99,9 працэнтаў ад леташняга за гэты перыяд, а па выніках года магчыма дасягнуць узроўню 2019 года, далажыў кіраўнік рэгіёна.

«Быццам бы і не кепска, — пагадзіўся Прэзідэнт. — Вядома, як эканаміст ты разумееш, што нам патрэбны вынік. Спадзявацца на тое, што будучы год будзе добры, нельга. Вы бачыце, што адбываецца навокал. Таму будзем лічыць, што мы немагчымае зрабілі, але трэба было б яшчэ трошкі».

Па захваральнасці на новы каранавірус рэгіён другі тыдзень трымаецца на вяршыні так званага плато і па колькасці пнеўманій, і па колькасці станоўчых тэстаў, праінфармаваў Аляксандр Турчын.


Турчын: Будаўніцтва, сельская гаспадарка, рознічны гандаль — тыя галіны, якія на працягу года дэманстравалі рост і дазволілі кампенсаваць адставанне прамысловасці

Будаўніцтва, сельская гаспадарка і рознічны гандаль — тры сферы, якія дапамагаюць Мінскай вобласці кампенсаваць спад прамысловай вытворчасці і выйсці па выніках года на 100 % валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП). Пра гэта пасля нарады заявіў журналістам старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын.

«І радасць і бяда Мінскай вобласці — гэта знаходжанне на яе тэрыторыі БелАЗа і „Беларуськалія“. Добра рапартаваць пра поспехі, калі і адзін і другі працуюць паспяхова. Сёння БЕЛАЗ з-за аб’ектыўных прычын знаходзіцца на нізкім узроўні, каля 40 % да ўзроўню мінулага года. Але тым не менш вобласць дае вынік: з 91 % у студзені мы выраслі да 99,9 % па выніках 11 месяцаў, прамысловасць дадала 18 % (з 80 % у студзені да 98,4 % за 11 месяцаў года)», — адзначыў губернатар.

Ён растлумачыў, што карыстаюцца стратэгіяй, калі няўдачы буйных прамысловых прадпрыемстваў кампенсуюць іншымі відамі эканамічнай дзейнасці. «Будаўніцтва, сельская гаспадарка, рознічны гандаль — тыя галіны, якія на працягу года дэманстравалі рост і дазволілі кампенсаваць адставанне прамысловасці».

У сувязі з гэтым Аляксандр Турчын падкрэсліў важнасць збалансаванасці эканомікі, а таксама збалансаванасці ў развіцці раёнаў Мінскай вобласці, многія з якіх аграрныя. «Па ўзроўні даходаў, заработнай платы (для мяне гэта самыя галоўныя крытэрыі ацэнкі развіцця) мы павінны быць прыкладна аднолькавымі, не павінна быць вялікага разрыву», — адзначыў ён, хоць і прызнаў, што ў цяперашні час такі разрыў ёсць. Аднак на фоне зніжэння паказчыкаў работы галоўных прадпрыемстваў у Жодзіна і Салігорску істотна падцягнуліся тыя рэгіёны, якія раней адставалі па ўзроўні заработнай платы. Так, па дадзеных старшыні аблвыканкама, у вобласці на працягу 4 месяцаў, пачынаючы з ліпеня, узровень заработнай платы ў сельскай гаспадарцы перавышае Br1 тыс.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА і паводле БелТА

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.