Вы тут

У Віцебскім райвыканкаме днямі адбылася дыялогавая пляцоўка па тэматыцы мясцовага самакіравання


У Віцебскім райвыканкаме днямі адбылася дыялогавая пляцоўка па тэматыцы мясцовага самакіравання.


Народныя выбраннікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў падзяліліся думкамі наконт рэформ, што плануюцца. Да гэтага такія ж абмеркаванні праводзіліся на ўзроўні сельскіх Саветаў пры актыўным удзеле насельніцтва.

У райвыканкаме гаварылі пра магчымыя навацыі ў дзейнасці прадстаўнічай і іншай улад, аб павышэнні ролі органаў кіравання і самакіравання, неабходнасці пераразмеркавання паўнамоцтваў.

Дыскусія атрымалася, як той казаў, не дзеля справаздачы, а вельмі бурнай. Ды і ўдзельнікі разумелі важнасць шчырай размовы напярэдадні VІ Усебеларускага народнага сходу. Усе заўвагі, ідэі, меркаванні будуць улічвацца, аналізавацца, акумулявацца.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падкрэсліў, што раён асаблівы: адзіны ў вобласці бездатацыйны, тут вельмі зацікаўлены ў развіцці сельскіх тэрыторый і адзначыў, што ў кожнага раёна ёсць свая спецыфіка, таму і бачанне неабходных перамен можа вельмі адрознівацца.

Старшыні сельскіх выканкамаў не ўтойвалі, што ахвотных стаць дэпутатамі пярвічнага звяна вельмі мала. Літаральна ўгаворваць даводзіцца тых, хто можа паспрабаваць атрымаць давер выбаршчыкаў. Спецыфіка раёна і ў тым, што, па сутнасці, годны прэтэндэнт на дэпутацтва жыве ў Віцебску, а ў правінцыю прыязджае толькі на працу. Канешне, ён апрыёры не разумее нюансы сельскага жыцця. Ды і па логіцы і не павінен — галоўнае, каб быў прафесіяналам сваёй справы. Таму прагучалі прапановы наконт памяншэння колькасці дэпутатаў сельскіх Саветаў. І ў гэтым выпадку прынцып «лепей — меней, ды лепш» будзе якраз запатрабаваны жыццём.

Кіраўнікі мясцовай улады павінны прызначацца, выказалі ўпэўненасць удзельнікі мерапрыемства.

Шмат цікавых ідэй было агучана пра магчымае ўзмацненне ролі старэйшын. Між іншым, менавіта Віцебшчына была калісьці першапраходцам па прыняцці адпаведных юрыдычных рашэнняў, у тым ліку і наконт прэміравання. Безумоўна, гэтыя вяскоўцы лепш за іншых ведаюць, чым жывуць аднавяскоўцы, якія праблемы трэба вырашаць у першую чаргу, на паводзіны каго трэба звярнуць увагу праваахоўным органам... На сёння яны, па вялікім рахунку, інфарматары сельскіх выканкамаў. За сваю грамадскую дзейнасць, калі яна плённая, прэміруюцца, але не кожны месяц і сумы сімвалічныя. Дык, можа, лепш узмацніць інстытут старэйшын? Гэтая прапанова актыўна абмяркоўвалася на круглым стале.

Што датычыцца магчымых змен працэдуры выбараў у парламент, пакуль што, напэўна, рана казаць пра своечасовасць па прынцыпе партыйных спіскаў. Як, напрыклад, у суседняй Расіі. Ды і партыям яшчэ трэба шмат папрацаваць над тым, каб заваяваць папулярнасць. У прыватнасці, каб выбаршчыкі ведалі не толькі лідараў партый, а хоць бы і кіраўнікоў абласных структур.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Алега КЛІМОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.