Вы тут

У Мінску ўшанавалі пераможцаў конкурсу «Пазнай Беларусь»


Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага турыстычнага конкурса «Пазнай Беларусь», адбылася ўчора. Яна праводзілася ў сталічным «Прэзідэнт-Атэлі». 


Конкурс праводзіўся ў васямнаццаты раз Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме. Яго мэта — садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму, кансалідаваць намаганні дзяржаўных органаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых у індустрыі турызму, для стварэння іміджу Беларусі як спрыяльнай для турызму краіны, а таксама заахвочваць дасягненні туріндустрыі. 

На конкурс ў 2020 годзе заяўлены дзесяць намінацый, сярод якіх былі «Я спазнаю Беларусь», «Экскурсавод года», «Турыстычная кампанія года», «Сродак размяшчэння года», «Аграэкасядзіба года», «Матэрыял года» і іншыя. Было пададзена амаль тысячу заявак. 

Самымі папулярнымі аказаліся намінацыі «Фатаграфія года» і «Аповед пра малую Радзіму», што сапраўды сведчыць пра жывы і высокі інтарэс да падарожжаў па Беларусі. Гэты факт з асаблівым задавальненнем адзначыла журы конкурсу.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.