Вы тут

«За працу ў імя жыцця»: у Беларусі з’явіўся адмысловы знак, якім будуць узнагароджваюць медыкаў


Гэты нагрудны знак адрознення заснаваў прафсаюз работнікаў аховы здароўя. Як паведамілі ў галіновым прафсаюзе, палажэнне аб нагрудным знаку і яго эскіз зацвердзілі днямі на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.


Гэтая ўзнагарода будзе прысуджацца работнікам, якія, захоўваючы вернасць прафесіі і высокаму прызванню работніка аховы здароўя, самааддана працуюць і прыкладаюць усе намаганні для перамогі ў барацьбе за здароўе і жыццё пацыентаў, у тым ліку з COVID-19.

— Урачы і іншыя медработнікі зараз знаходзяцца на перадавой барацьбы з COVID-19. Напружаная праца склалася ў калектывах як у першую, так і ў другую хвалі пандэміі каранавіруса. І мы хацелі б падзякаваць супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў за іх працу, — адзначыў старшыня рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза Вячаслаў ШЫЛА.

Ён дадаў, што гэта будзе знак падзякі не толькі ўрачам, паколькі знакам будуць узнагароджвацца таксама прадстаўнікі сярэдняга медыцынскага персаналу, кіроўцы хуткай медыцынскай дапамогі, фармацэўты — усе тыя, хто мае дачыненне да барацьбы з пандэміяй. Лідар галіновага прафсаюза звярнуў увагу, што пасля перамогі над COVID-19 гэтая ўзнагарода будзе ўручацца і іншым спецыялістам сістэмы аховы здароўя.

На нагрудным знаку размешчана частка эмблемы галіновага прафсаюза — крыж сіняга колеру з квадратамі серабрыстага колеру ў кутках. Чырвонае сэрца, якое прысутнічае на знаку, — сімвал жыцця, якое ратуюць медыкі, і сімвал жыцця іх саміх. У цэнтры знака — тры фігуры медыцынскіх работнікаў. Іх пазнавальныя вобразы сімвалізуюць асноўныя сферы медыцынскай дзейнасці. 

Дарэчы, срэбра ў геральдыцы азначае сумленнасць, сціпласць, чысціню, справядлівасць і высакароднасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

«Сумныя» прадукты — прэч з халадзільніка!

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»