Вы тут

Зацверджана Праграма павелічэння электраспажывання для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння


Зацверджана Праграма павелічэння электраспажывання для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння на 2021 — 2025 гады. Яе рэалізацыя дасць магчымасць павысіць даступнасць выкарыстання электрычнай энергіі для мэтаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння як у існуючым жыллёвым фондзе, так і пры будаўніцтве новага электрыфікаванага жылля.


Плануецца, што да канца пяцігодкі электраспажыванне для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і стравагатавання сумарна павялічыцца да 900 млн. КВт∙ч.

Праграма ўключае мерапрыемствы па будаўніцтве і рэканструкцыі электрычных сетак і падстанцый усіх класаў напружання, а таксама комплекс мер па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для пашырэння выкарыстання электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, уключаючы магчымасць прыцягнення сродкаў грамадзян на работы па рэканструкцыі ліній электраперадач.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.