Вы тут

Дэлегат УНС: Краіна паказвае цудоўныя вынікі ў алімпіядным прадметным руху


Дэлегат УНС Міхаіл ВОЛКАЎ, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 8 Віцебска, Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, «Чалавек года Віцебшчыны».


— У Беларусі распрацаваны эфектыўныя методыкі і тэхналогіі працы з таленавітай моладдзю, і тымі, хто засвойваюць прадметы на павышаным узроўні. Ёсць вельмі добрыя напрацоўкі па рабоце з адаронымі дзецьмі. Як і спосабы зацікавіць тых, хто не вельмі цікавіцца прадметам.

Наша краіна паказвае вельмі цудоўныя вынікі ў алімпіядным прадметным руху, яны адны з лепшых у свеце.

Мяне як настаўніка хвалюе пытанне: якім чынам далей будзе развівацца адукацыя? І ці будзе здольны чалавек у наш лічбавы час за межамі вучэбнай установы самастойна працаваць з навуковай літаратурай, камп’ютарнымі тэхналогіямі і людзьмі, займацца практычнай дзейнасцю? У школе, паверце, стараюцца многае зрабіць дзеля гэтага. 

Лічу, што трэба больш увагі надаваць выхаваўчаму працэсу. Падзеі апошняга часу паказалі, што неабходна павялічыць ролю ідэалогіі не толькі пры выхаванні маладога пакалення, але і параўнальна старэйшага...

На сходзе хочацца пачуць думкі і па гэтай тэме.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота: vsebel.by

Загаловак у газеце: «Мы павінны выхоўваць асобу!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.