Вы тут

Макей: Упэўнены, што рана або позна ідэя нацыянальнага адзінства пераможа


Форум беларусаў праходзіць ва ўмовах спроб знешняга ціску на шэраг постсавецкіх дзяржаў, адзначыў міністр замежных спраў краіны Уладзімір Макей і дадаў, што лічыць VI Усебеларускі народны сход вельмі важнай падзеяй для гістарычнага развіцця Беларусі.


Фота Яўгена Пясецкага.

«Зачапіла мяне наступнае з таго, што прагучала ад кіраўніка дзяржавы, — расказаў ён журналістам у Палацы Рэспублікі перад пачаткам другога дня работы Усебеларускага народнага сходу. — Прэзідэнт дакладна сказаў, што разумее: пэўныя рэчы наспелі, мы сёння маем частку прадстаўнікоў пакаленняў X,Y,Z, якія выхаваныя на заходняй культуры, на інтэрнэце, на сацсетках, якія атрымліваюць інфармацыю з гэтых дакладна арыентаваных, накіраваных крыніц. Вядома, яны маюць некалькі адрознае меркаванне, напэўна, ад той афіцыйнай лініі, якая праводзіцца кіраўніцтвам дзяржавы.

Маё асабістае меркаванне, што абагаўленне Захаду занадта ідэалістычнае. Успамінаю сваё дзяцінства, я тады не думаў, што калі-небудзь змагу патрапіць у еўрапейскія краіны і ўбачыць, што там адбываецца. Сёння любы грамадзянін Беларусі можа пабываць за мяжой, але мы бачым толькі знешнюю карціну, якая выглядае досыць прыгожа. Трэба пажыць там, каб убачыць, што таксама ёсць праблемы.

Меркаванне пра дабрабыт у замежных краінах укаранілася і ўплывае на мысленне маладых беларусаў. Але гэта нашы грамадзяне, яны жывуць у Беларусі, і мне вельмі спадабалася тое, пра што сказаў у першы дзень сходу Прэзідэнт: трэба размаўляць з людзьмі, трэба выслухоўваць іх і прыходзіць да нейкага паразумення.

Хацеў бы дадаць, што такія сустрэчы не павінны быць фармальныя, трэба паказваць канкрэтныя магчымасці і перспектывы для рэалізацыі патэнцыялу нашых людзей. Кірункаў для гэтага ў нас маса, і тое, што закладзена ў праекце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, сапраўды ўключае пажаданні, чаканні, патрабаванні маладога пакалення.

Упэўнены, што рана або позна ідэя нацыянальнага адзінства пераможа, і гэты год таксама будзе вельмі важны для таго, каб наша грамадства аб’ядналася для дабрабыту дзяржавы».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.