Вы тут

«Бе­ла­русь 2» за­пус­кае ў эфір но­вы пра­ект «Тры пер­шыя спат­кан­ні»


Напярэдадні Дня ўсіх закаханых сямейны тэлеканал «Беларусь 2» запускае ў эфір новы праект «Тры першыя спатканні», які дапаможа адзінокім палавінкам знайсці адно аднаго.


Галоўны герой або гераіня праграмы зараз адзінокія, але маюць за плячыма няўдалы вопыт, які, магчыма, пакінуў непрыемныя ўспаміны, але не парушыў веру ў лепшую будучыню і жаданне знайсці сваё шчасце. Нават калі папярэднія спробы рамантычных знаёмстваў такіх людзей не далі паспяховых вынікаў, то шанц змяніць гэта дасць вядучая праекта «тры першыя спатканні» Кацярына Бардо. Менавіта яна дапаможа ўдзельнікам шоу настроіцца на пазітыўны лад і сабрацца з думкамі перад тым, як зрабіць крок да новай старонкі ў іх жыцці. З яе падачы галоўны герой адправіцца на спатканне з кожным з трох патэнцыйных партнёраў, каб ужо ў працэсе зразумець, насколькі цікавы яму той або іншы прэтэндэнт і ці магчыма з ім у перспектыве пабудаваць гарманічныя стасункі.

Тэматыка і лакацыі сустрэч заўсёды будуць розныя, развіццё падзей — непрадказальнае, а вынікі — залежаць выключна ад дзеянняў, адкрытасці і ўзаемных сімпатый удзельнікаў прэм'ернага рэаліці-шоу.

— Працуючы над першымі выпускамі, наша здымачная група пераканалася, што рэальнае жыццё прапаноўвае нам такія захапляльныя сюжэты, падносіць такія дзівосныя гісторыі, што яны могуць здавацца нават нерэальнымі, немагчымымі, — расказвае сцэнарыст праекта Святлана Аліферка. — Напрыклад, гераіня Ірына прызналася, што яе, як ёй здавалася, шчаслівая сям'я распалася праз каранавірус: муж на час самаізаляцыі пераехаў у загарадны дом і назад ужо не вярнуўся. Самаізаляцыя завяршылася разводам. А ў іншай гераіні — Алены, адносіны з мужам разладзіліся з прычыны таго, што мужчына быў «надта ідэальны». Таму, калі з дапамогай нашага праекта на адну шчаслівую пару ў свеце стане больш, а такое ўжо бывала на праграме «Да пабачэння» — тады бязмежна шчаслівыя будзем і мы!

Рэжысёр праекта Герман Малышчыцкі, які вядомы тэлеаўдыторыі па такіх праектах, як «ПІН_КОД», «Да сустрэчы», таксама не сумняваецца ў поспеху будучага рэаліці-шоу: «Як нам здаецца, нішто не можа быць больш цікавае, чым жыццё і людзі, якія знаходзяцца вакол нас. І наша праграма якраз пра гэта. Пра жыццё, падножкі, якія падстаўляе лёс, дробязі, якія ператвараюцца ў вялікія праблемы альбо становяцца штуршком да рашучых дзеянняў. Мы перакананыя, што гісторыі нашых удзельнікаў нікога не пакінуць абыякавымі».

Рэаліці-шоу «Тры першыя спатканні» будзе выходзіць у эфіры тэлеканала «Беларусь 2» па пятніцах і нядзелях. Прэм'ерны выпуск 12 лютага 2021 года.


Бліц-апы­тан­не для сцэ­на­рыс­та пра­ек­та  «Тры пер­шыя спат­кан­ні» Свят­ла­ны Алі­фер­кі:

1. Ці ве­ры­це вы ў ка­хан­не з пер­ша­га по­зір­ку? — Во­пыт пад­каз­вае, што та­кое са­праў­ды зда­ра­ец­ца ў жыц­ці.

2. Коль­кі спат­кан­няў па­трэб­на, каб ад­крыць для ся­бе ін­ша­га ча­ла­ве­ка? — Тут і мой жыц­цё­вы во­пыт і во­пыт на­шых ге­ро­яў (а гэ­та лю­дзі ва ўзрос­це 40+) па­каз­вае, што ча­сам мож­на і з пер­ша­га спат­кан­ня зра­зу­мець, ці ваш гэ­та ча­ла­век. А ка­лі ты юны, то, без­умоў­на, па пер­шым спат­кан­ні не вар­та ра­біць вы­сно­ву. Лепш су­стрэц­ца не­каль­кі ра­зоў.

3. Як за­ха­ваць ма­гію па­чуц­цяў, якія аб'­яд­ноў­ва­юць дзве па­ла­він­кі ў па­ру? — Праз цяр­пен­не, перш за ўсё, бо су­стра­ка­юц­ца два роз­ныя ча­ла­ве­кі, і на­ват ка­лі яны і ста­но­вяц­ца дзвю­ма па­ла­він­ка­мі ад­на­го цэ­ла­га, то ўсё роў­на кож­ны з іх рос у сва­ёй сям'і, мае сваё ўяў­лен­не пра жыц­цё. Так­са­ма важ­ную ро­лю ады­гры­ва­юць па­ва­га ад­но да ад­на­го, вы­ха­ван­не і ўмен­не ца­ніць і пры­трым­лі­вац­ца агуль­на­ча­ла­ве­чых каш­тоў­нас­цяў.

4. Зга­дай­це ўлас­нае са­мае ці­ка­вае спат­кан­не... — Гэ­та бы­ло ў сту­дэнц­кія га­ды. Я бы­ла сту­дэнт­кай трэ­ця­га кур­са фа­куль­тэ­та жур­на­ліс­ты­кі, і мы ад­зна­ча­лі ме­ды­ум. Пас­ля свя­та мя­не да­до­му пра­во­дзіў ма­ла­ды ча­ла­век Ві­таль. І ка­лі мы з ім спус­ка­лі­ся ў мет­ро, то ён у ба­бу­лі ў пе­ра­хо­дзе ку­піў мне ўсе яб­лы­кі, якія ў яе бы­лі.

5. Што па­ра­і­це ра­біць тым, хто па­куль што яшчэ без па­ры? — Ёсць лю­дзі са­мот­ныя, якія і не імк­нуц­ца шу­каць ад­но­сін, бо ім доб­ра са­мім з са­бою. А тым, хто па­куль адзі­но­кія, але спа­дзя­юц­ца і хо­чуць па­бу­да­ваць ад­но­сі­ны, то вар­та ве­рыць. На­ўрад ці я б ра­і­ла ім ней­кія по­шу­кі, бо тваё аба­вяз­ко­ва прый­дзе да ця­бе ў лю­бым вы­пад­ку. Лепш за­ся­ро­дзіц­ца на тым, каб та­бе бы­ло кам­форт­на са­мо­му з са­бой.

Але­на ДРАП­КО

Фо­та да­дзе­на Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ні­яй

Загаловак у газеце: Тры спатканні за адзін вечар

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.