Звонкім акордам закрыцця Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Мінску і падарункам да Дня роднай мовы стала прэзентацыя кнігі вершаў «Скарб» паэта Леаніда Дранько-Майсюка, якая выйшла ў выдавецкім доме «Звязда».
Сустрэча з вядомым пісьменнікам адбылася на галоўнай пляцоўцы выстаўкі. Леанід Васільевіч у вясёлай апавядальнай форме распавёў і пра сваю малую радзіму Давыд-Гарадок, і пра сваіх самабытных і знаходлівых землякоў, ад якіх вучыўся жыццёвай мудрасці і пераймаў моўнае багацце палескага краю. З вуснаў паэта гучалі вершы і з новага зборніка, і тыя, якія даўно сталі народнымі песеннымі хітамі, такія, як, напрыклад, «Полька беларуская».
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота і відэа аўтара
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.
Традыцыя цягнецца больш за 20 гадоў.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.