Вы тут

У Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай міліцыі


Мужных, сумленных і адданых доўгу і Радзіме павіншавалі з прафесійным святам у сталіцы.


Першым на сцэну падняўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка.

— Наша краіна сёння ўшаноўвае тых, хто абраў для сябе адну з самых важных і адказных прафесій — захоўваць бяспеку і правапарадак.

Ігар Сергеенка зазначыў, што гісторыя беларускай міліцыі непарыўна звязана з подзвігамі, прыкладамі мужнасці, адвагі і самавалодання. Ён нагадаў, што і ў першыя гады гісторыі міліцыі, і ў міжваенны перыяд, і ў мірны час супрацоўнікі органаў унутраных спраў заўсёды былі трывалай апорай дзяржавы.

— І сёння, як многія пакаленні вашых папярэднікаў, вы цвёрда стаіце на варце закона, абараняеце асновы нашай дзяржаўнасці, выконваеце свой доўг годна і добрасумленна, — звярнуўся да прысутных Ігар Сергеенка.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта нагадаў пра першыя гады станаўлення Беларусі як незалежнай дзяржавы, і якіх высілкаў каштавала зрабіць жыццё бяспечным.

— Парадак і спакой на нашых вуліцах, якімі мы ганарымся, у першую чаргу — ваша заслуга, — сказаў Ігар Сергеенка. — Выклік быў кінуты ў мінулым годзе. Вы апынуліся на перадавой, абараняючы суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Было няпроста, даводзілася працаваць удзень і ўначы. Ва ўмовах, калі і фізічная, і маральная нагрузкі проста зашкальвалі, вы засталіся адданыя доўгу і Радзіме, адстаялі мір і ўратавалі краіну.

Ігар Сергеенка.

Ён павіншаваў усіх прысутных са святам і зачытаў віншаванне Прэзідэнта.

Да святочных віншаванняў далучыўся і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

— 4 сакавіка — свята тых, хто выбраў для сябе складаную прафесію, а з ёй і лёс. Хто добрасумленна, а часам і рызыкуючы ўласным жыццём, забяспечвае правапарадак і стаіць на варце бяспекі нашай краіны.

Кіраўнік ведамства нагадаў, што гістарычна на плечы супрацоўнікаў міліцыі клалася адна з самых важных і складаных задач — забеспячэнне правапарадку ў краіне.

— Больш за стагоддзе мы змагаемся з крымінальнымі праявамі. Летапіс падраздзяленняў поўны яркіх прыкладаў мужнасці, адвагі і гераізму. Коштам неймаверных высілкаў народная міліцыя знішчыла калісьці хвалю бандытызму ў маладой савецкай краіне. Ахоўвалі мірных грамадзян і падчас вайны ад рознага кшталту злачынцаў, былі самаадвержанымі падчас ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Міністр унутраных спраў адзначыў, што ў сучаснай Беларусі органы правапарадку адыгрываюць ключавую ролю ў фармаванні статусу краіны як стабільнай і бяспечнай.

— У тым, што Беларусь не паўтарыла сумны лёс некаторых краін, немалая заслуга нашага ведамства. Мы з вамі забяспечылі парадак, не дапусцілі расколу, — заявіў Іван Кубракоў.

Іван Кубракоў.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што Дзень міліцыі — гэта свята для родных і блізкіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па яго словах, цяплом і клопатам яны штодзённа дапамагаюць пераадольваць цяжкасці службовых будняў.

— Наша рэспубліка зараз перажывае складаны этап развіцця, звязаны з абаронай суверэнітэту і незалежнасці, а таксама барацьбой з наступствамі пандэміі каранавіруса. Ля межаў нашай краіны зноў актуальныя праблемы не толькі трансгранічнай злачыннасці, але і прамыя выклікі нацыянальнай бяспецы. З нашага боку, мы штодня забяспечваем дакладныя і зладжаныя дзеянні ўсіх нашых служб і падраздзяленняў, адказна і сумленна выконваючы свой доўг, — рэзюмаваў міністр.

Вечар працягнуўся святочным канцэртам.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.