Вы тут

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу па развіцці новых кірункаў дзейнасці ў структуры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта


Кіраўнік справамі Прэзідэнта Віктар Шэйман далажыў беларускаму лідару аб выніках работы Упраўлення справамі, падпарадкаваных арганізацый і прадпрыемстваў за 2020 год. Спрацавалі добра, тэмп росту — 150,4 %, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 2,7 мільярдаў рублёў. Забяспечаны рост дабаўленай вартасці ў 2,5 разы. Прадукцыйнасць працы па дабаўленай вартасці павялічылася амаль у 2,6 разы.


Эфектыўна спрацаваў сельскагаспадарчы сектар — тэмп росту аб'ёмаў валавой прадукцыі да 2019 года склаў 115,6 %. Рост адзначаецца па ўсіх напрамках, уключаючы ўраджай збожжавых, вытворчасць малака, жывёлы і птушкі.

Тэмп росту аб'ёмаў прамысловай прадукцыі склаў 104,6 %.

Віктар Шэйман праінфармаваў, што добра спрацавала і будаўнічая галіна. Павялічаны аб'ёмы вытворчасці з чыстай прыбыткам. Сярод канкрэтных праектаў - завершана будаўніцтва музея пад адкрытым небам у Нацыянальным парку «Прыпяцкі».

Што тычыцца турыстычнага кірунку, то было адзначана, што эпідэміялагічная сітуацыя 2020 года негатыўна адбілася на дзейнасці — знізілася загрузка ў гатэлях і санаторыях.

Абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі па лініі Упраўлення справамі ў 2020 годзе склаўся ў памеры 240,8 мільёнаў долараў. Экспарт тавараў і паслуг склаў амаль 197 мільёнаў долараў.

Заслухаўшы даклад, кіраўнік дзяржавы паставіў задачу па далейшым нарошчванні вытворчасці, развіцці новых напрамкаў работы. Напрыклад, асаблівую ўвагу даручана надаць сферы дрэваапрацоўкі, а таксама нарошчванню абаротаў у турыстычнай галіне.

Традыцыйна ў час сустрэчы з Кіраўніком спраў абмяркоўвалася і супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента. Як было даложана, на сённяшні дзень ідзе працэс стварэння сельскагаспадарчых, будаўнічых і прадпрыемстваў па транспарціроўцы і перавозцы грузаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.