Вы тут

«Гэта наша спадчына, якую стварылі беларусы»


Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зноў адчыніла свае дзверы для экскурсійнай групы. Сёння Палац Незалежнасці наведалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі». 


Традыцыйна гасцей сустракала прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Яна расказала, што па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, у першай палове дня Палац Незалежнасці — афіцыйна пляцоўка, а затым — тут гаспадараць госці. Гэта добрая традыцыя, якая пачалася з адкрыцця Палаца ў 2013 годзе. За гэты час сотні людзей на свае вочы ўбачылі залы, дзе пішацца гісторыя краіны, вырашаюцца важныя палітычныя пытанні, налажваецца міжнароднае супрацоўніцтва. 

Мінская сям’я Свінабаевых прыехала ў Палац у поўным складзе — бацькі і пяцёра дзяцей: «Экскурсія выклікае толькі самыя станоўчыя эмоцыі і мы ганарымся, што ў нашай краіне ёсць такія знакавыя месцы, якія кожны можа наведаць і ўбачыць. Мы захоплены тым, што гэты палац пабудавалі беларусы. Абавязкова будзем расказваць усім, як тут цікава і будзем раіць наведаць Палац».

Розныя залы і дэталі інтэр’ера кожнага экскурсанта ўразілі па-свойму. Але ўсе яны сышліся на адным меркаванні. Самае цікавае і значнае — тое, што Палац Незалежнасці пабудаваны беларускімі спецыялістамі з беларускіх матэрыялаў. «Адчуваецца, што кожны беларус, які яго ствараў, унёс частку свайго цяпла і сваёй любові. Дзякуй нашым арганізатарам за такое мерапрыемства», — падзялілася Ірына Папіліна.

«Улічваючы, што Мінск быў разбураны падчас вайны, нам неабходныя такія пабудовы, як Палац Незалежнасці. Гэта наша спадчына, якую зрабілі беларусы. І ён яшчэ раз падкрэслівае, што наш народ можа ўсё, калі захоча. Абсалютна правільна, што людзі могуць наведаць Палац. Мне асабіста было цікава ўбачыць залу, дзе праходзілі перамовы нармадскай чацвёркі, гэта свайго роду магчымасць дакрануцца да гісторыі», — падкрэсліў Аляксей Гамолка. 

Настасся Цішкевіч прыйшла ў Палац Незалежнасці разам з маленькім сынам, які марыць стаць прэзідэнтам і працаваць у Палацы Незалженасці. Магчыма, для гэтага маленькага хлопчыка наведванне Палаца стане першым крокам на шляху да спаўнення мары. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.