Вы тут

У першыя тры месяцы 2021 года па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 30 тыс. чалавек


У першыя тры месяцы 2021 года па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 30 тыс. чалавек, з якіх 16,9 тыс. пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


pixabay.com

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021—2025 гады ў студзені — сакавіку 20,7 тыс. чалавек працаўладкавана на пастаяннае месца, 1,1 тыс. накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, 6,5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у аплачваных грамадскіх работах, 22 сям'і беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.

На 1 красавіка 2021 года на ўліку ў якасці беспрацоўных знаходзілася 8,6 тыс. чалавек, што на 13,9 % менш, чым на 1 красавіка 2020 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 красавіка 2021 года склаў 0,2 працэнта і ў параўнанні з 1 красавіка 2020 года (0,2 працэнта) не змяніўся.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,3 працэнта, Гомельскай і Мінскай абласцях — 0,2 працэнта, г. Мінску — 0,1 працэнта.

Наймальнікамі на 1 красавіка 2021 года заяўлены звесткі аб наяўнасці 74,3 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 13,2 працэнта менш, чым на 1 красавіка 2020 года.

Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 61,6 працэнта ад агульнай колькасці вакансій (на 1 красавіка 2020 года — 62,4 працэнта).

Пры гэтым у Мінску на аднаго беспрацоўнага прыходзіцца 19 вакансій, у Мінскай вобласці — 13,7, Гомельскай — 8,8, Гродзенскай — 8,7, Магілёўскай — 5,7, Брэсцкай — 5,5, Віцебскай вобласці — 5 вакансій.

Беспрацоўным лічыцца працаздольны грамадзянін, які не мае працы і заробку і зарэгістраваны ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленні (аддзеле) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта ў мэтах пошуку працы, шукае працу і гатовы прыступіць да яе.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Эканоміка

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

А наша краіна разлічвае, што праз чатыры гады кожная 20 машына будзе электракарам.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.