Вы тут

Ілья Івашка выйшаў у асноўную сетку турніру ў Барселоне


Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (111-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў асноўную сетку турніру ў іспанскай Барселоне з прызавым фондам 1,5 млн еўра, паведамляе БЕЛТА.


Сёння беларус у другім крузе кваліфікацыі ўпэўнена перамог у дзвюх партыях італьянца Федэрыка Гаё (136) — 6:3, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 10 хвілін.

На старце кваліфікацыі Ілля Івашка абыграў у двух сэтах амерыканскага тэнісіста Максіма Крэсаў (157) — 6:1, 6:3.

Турнір у каталонскай сталіцы завершыцца 25 красавіка.

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.