Вы тут

У Мінску і Смалявіцкім раёне пройдуць мерапрыемствы інтэнсіву «За намі будучыня» для працоўнай моладзі


.У навучальным мерапрыемстве прымуць удзел 45 прадстаўнікоў рэспубліканскай савета працоўнай моладзі пры Цэнтральным камітэце БРСМ.


Даведачна: Рэспубліканскі савет працоўнай моладзі быў створаны пры ЦК БРСМ у лютым 2018 года з мэтай фарміравання і падрыхтоўкі моладзевага кадравага рэзерву.

На працягу трох дзён арганізатары прапануюць удзельнікам інтэнсіву шэраг адукацыйных пляцовак, накіраваных на развіццё лідарскіх якасцяў моладзі з выкарыстаннем сучасных навуковых і педагагічных дасягненняў. Маладзёжныя лідары прапампуюць скіл у пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, абмяняюцца вопытам работы пярвічных арганізацый БРСМ на сваіх прадпрыемствах і ў арганізацыях. Цэнтральнай падзеяй першага дня стане адкрыты дыялог «Працуючая моладзь Беларусі» з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

23 красавіка ўдзельнікі маладзёжнага інтэнсіву наведаюць Жодзіна, дзе каля манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай адбудзецца патрыятычная акцыя «Памяць сэрца» з ускладаннем кветак і запальваннем лампад. Затым для хлопцаў і дзяўчат будуць арганізаваны адукацыйныя візіты на ААТ «„БелАЗ“ — кіруючая кампанія холдынгу „БЕЛАЗ-Холдынг“» і ААТ «Свiтанак». У Мінску ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых з маладымі людзьмі сустрэнецца протаіерэй Фёдар Поўны.

Не менш шчыльная праграма запланавана і ў заключны дзень. Распачнецца яна з экскурсіі ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Затым пройдзе оpen space «Паспяховыя практыкі працы з моладдзю на прадпрыемствах». Падчас праекта «Сусветная кавярня» маладзёжныя лідары абмяркуюць развіццё патрыятызму сярод моладзі беларускіх прадпрыемстваў.

Арганізатарамі навучальнага мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як правільна аднаўляцца пасля COVІD-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVІD-19?

Парады на гэты конт дала ўрач-тэрапеўт першай катэгорыі Юлія Кажэўнікава.

У свеце

Навошта мілітарызуецца Польшча?

Навошта мілітарызуецца Польшча?

Днямі на захадзе Польшчы прайшлі міжнародныя вучэнні Resolute Castle-21.

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.