Вы тут

У Мінскай вобласці прышчэплена ад каранавіруса амаль 42 тысяч чалавек


Мінская вобласць актыўна ўключылася ў кампанію па вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі, тут прышчэплена амаль 42 тысяч чалавек. У некаторых раёнах вакцына, прызначаная для першай прышчэпкі, выкарыстана цалкам, чакаюцца пастаўкі новых партый. У прыватнасці, такая сітуацыя ў Дзяржынскім, Клецкім, Нясвіжскім, Смалявіцкім, Стаўбцоўскім, Салігорскім раёнах і горадзе Жодзіне. Больш за 95 % ад атрыманага першага кампанента вакцыны ўжо выкарыстана ў Вілейскім, Любаньскім, Мінскім, Пухавіцкім, Старадарожскім і Чэрвеньскім раёнах.


Па стане на канец красавіка гэтага года прышчапіліся каля 11,5 тысяч медыцынскіх работнікаў Мінскай вобласці, з іх больш за палову завяршылі курс вакцынацыі (ён складаецца з дзвюх прышчэпак). Нагадаем, што першачарговая вакцынацыя медработнікаў абумоўлена неабходнасцю абароны гэтай прафесійнай групы, якая мае найбольш высокую рызыку заражэння каранавіруснай інфекцыяй, бо яны непасрэдна кантактуюць з хворымі.

Пасля медыцынскіх работнікаў была пачата вакцынацыя сярод работнікаў устаноў сацыяльнага абслугоўвання і работнікаў устаноў адукацыі. У гэтых групах першую дозу (ці ўжо абедзве) атрымалі адпаведна 22 % і 12 %. Работнікі ўстаноў адукацыі маюць стасункі з дзецьмі, вакцынацыя якіх на дадзены момант не прадугледжана, і могуць стаць для іх крыніцай інфекцыі, работнікі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання даглядаюць за людзьмі з аслабленым здароўем, у сувязі з чым маюць павышаную рызыку цяжкага цячэння захворвання. Такім чынам, ствараючы калектыўны імунітэт сярод работнікаў гэтых устаноў, апасродкавана папярэджваецца распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі ў арганізаваных калектывах і ўразлівых групах насельніцтва.

Нагадаем, што вакцынацыя вядзецца ў добраахвотным парадку. Запісацца на прышчэпку можна ў амбулаторна-паліклінічнай установе па месцы жыхарства па тэлефоне ці інтэрнэце. Прышчэпка для грамадзян Беларусі бясплатная.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Запісацца могуць усе ахвотныя.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.