Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў украінскі народ з 76-й гадавінай Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў украінскі народ з 76-й гадавінай Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«За права жыць і развівацца нашы дзяржавы заплацілі жудасную цану — мільёны загінулых, безліч спаленых гарадоў і вёсак, татальнае разбурэнне эканомікі. Страты, якія панеслі Беларусь і Украіна ў гэтай вайне, былі, напэўна, найцяжэйшыя за ўсю гісторыю краін. Сёння, калі ў свеце зноў паглыбляюцца раздзяляльныя лініі, пануюць варожасць і нацыянальны эгаізм, няхай памяць аб агульным подзвігу, дзякуючы якому чалавецтва не было знішчана, вядзе нас да ўзаемнай павагі, дыялогу і супрацоўніцтва».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў братняму ўкраінскаму народу міру, дабрабыту і працвітання.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.