З 14 па 19 мая 2021 года пры куплі трох і больш квіткоў на праекты ў Летнім амфітэатры ў касах горада і на сайтах kvitki.by і ticketpro.by прадастаўляецца зніжка 10%, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінкультуры.
У перыяд з 15 па 18 ліпеня адбудзецца юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (дадатковыя праекты запланаваны 14 і 19 ліпеня).
Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць ўрачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця, канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...», XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021, XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021», Дзень моладзі, цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю.
Сачыце за актуальнымі навінамі на сайце форуму, а таксама ў афіцыйных супольнасцях — @festivalvitebsk і @gck.vitebsk — у сацыяльных сетках «Укантакце», «Аднакласнікі», Facebook і Instagram.
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.