Сенатары на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі зварот палат парламента да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі, які прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання, перадае БелТА.
Як нагадаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец, дадзенае пытанне было абмеркавана 19 мая на сумесным пасяджэнні палат парламента.
«У звароце ў адрас кіраўніка дзяржавы выказаная просьба аб унясенні на падставе арт.138 Асноўнага закона ў Палату прадстаўнікоў законапраекта аб змене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае адначасовае правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання і ў Палату прадстаўнікоў восьмага склікання», — сказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.
Зварот падтрыманы парламентарыямі аднагалосна.
Прэв’ю: БелТА
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.