Вы тут

Ігар Петрышэнка: Трэба дадаць навізны «Купаллю» ў Александрыі, захаваўшы нацыянальны каларыт


Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню свята «Купалле» ( «Александрыя збірае сяброў»), перадае БЕЛТА.


«Свята ў Александрыі — брэндавае для краіны. Таму важна дадаваць навізну ў яго праграму, захоўваючы пры гэтым нацыянальны каларыт фестывалю, — падкрэсліў Ігар Петрышэнка. — Да свята засталося зусім няшмат часу, крыху больш за месяц. Таму важна прапрацаваць усе пытанні. Асаблівую ўвагу трэба надаць выкананню санітарна-эпідэмічнага рэжыму. У той жа час мясцовыя ўлады і Магілёўскі аблвыканкам павінны быць гатовы аператыўна прымаць усе неабходныя рашэнні па арганізацыі маштабнага свята».

У гэтым годзе фестываль будзе доўжыцца адзін дзень — 10 ліпеня. Традыцыйна — на беразе ракі Днепр у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Зараз тут ужо вядуцца падрыхтоўчыя працы — пачатак ім паклаў Прэзідэнт падчас рэспубліканскага суботніка.

«У гэтым годзе для гасцей свята мы падрыхтавалі шмат сюрпрызаў. Акрамя традыцыйных пляцовак, такіх як „Свята кнігі“, „Кірмашовыя забавы“, фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта „Уладар вёскі“, у афішы свята з’явіцца канцэрт-караоке, які будзе прысвечаны Году малой радзімы. У яго праграме прагучаць песні беларускіх выканаўцаў і калектываў, песні савецкай эстрады, якія вельмі спадабаліся людзям», — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

Як падкрэсліў Ігар Петрышэнка, неабходна ўнесці нешта новае і ў традыцыйны паказ ільняных калекцый ад беларускіх вытворцаў. «Можа быць, варта падумаць над тым, каб пашырыць спіс, дадаць яшчэ нешта, акрамя адзення з лёну. Можна прадэманстраваць рэчы для падлеткаў, апошнія тэндэнцыі беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. У нас ёсць што паказаць», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.

Забаўляльная праграма ў Александрыі пачнецца ў 11.00, афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства — у 17.00. Гала-канцэрт плануецца пачаць у 21.00.

Для гасцей і ўдзельнікаў свята рыхтуюць канцэрт «Люблю Беларусь». У ім возьмуць удзел калектывы і салісты нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў. Свае творчыя праграмы прэзентуюць уладальнік медаля Францыска Скарыны Вольга Гарнічар, заслужаная артыстка Беларусі Вікторыя Алешка, група «Галасы ЗМеста».

У праграме свята таксама запланаваны выстава «Зроблена ў Беларусi» аднаго з галоўных прамысловых брэндаў нашай краіны — Мінскага трактарнага завода, «Свята кнiгi». У выставе-кірмашы «Ручнiк народнага Адзiнства» запланаваны ўдзел амаль 60 майстроў з Расіі і Украіны. Размесцяцца гандлёвыя рады — іх даўжыня складзе 300 м, усталююць 30 гандлёвых намётаў, арганізуюць 700 пасадачных месцаў. Для адпачынку гасцей свята будзе працаваць сем зон з устаноўкай мангалаў, печаў-Казані.

«Упершыню на свята ў Александрыі прыедзе сапраўдная жамчужына беларускага тэатра — абноўленая трупа Купалаўскага тэатра. Гэта будзе унікальная магчымасць для жыхароў аграгарадка і гасцей свята ў камернай абстаноўцы паглядзець спектакль аднаго з найлепшых тэатраў», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Для фарміравання квартала «Гандлёвая суполка» кожнай з абласцей і гораду Мінску вызначаны ўчасткі плошчай па 900 кв.м — тут кожны рэгіён размесціць гандлёвыя аб’екты вытворцаў мяса-малочнай галіны, кандытарскай, лёгкай прамысловасці і іншых прадпрыемстваў.

«Дагэтуль мы правялі тры пасяджэнні аргкамітэта, сёння — непасрэдна там, дзе будзе праходзіць мерапрыемства. Усе далажылі аб гатоўнасці. У далейшым будуць дашліфоўвацца і дастыкоўвацца тыя элементы, якія неабходныя, у тым ліку пастаноўка гала-канцэрта. Усе атрымалі адпаведныя дадатковыя задачы. Яны забяспечаць іх якасную рэалізацыю. Каб потым мы ўсе сказалі — і аргкамітэт, і гледачы, і ўдзельнікі фестывалю — што мы зрабілі для сябе добрае і запамінальнае свята», - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.