Вы тут

​Разам песню заспявалі


Актывісты беларускага таварыства «Уздым» зладзілімая літаратурна­музычную імпрэзу, прысвечаную 76­годдзю Вялікай Перамогі, на інтэрнэт­пляцоўцы ZOOM.


У святочнай імпрэзе паўдзельнічалі шаноўныя гос­ці: консул Генеральнага консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе Галіна Найдзёнава, старшыня Саюза белару­саў Латвіі Алёна Лазарава, сябры беларускай суполкі ў Іарданіі Аксана Чамеза ды Надзея Аль-Алімат, сябры Славянскага таварыства «Узоры» з Ліван Лідзія Знотыня й Яўген Пашкевіч, сябар Рускай пісьменніцкай арганізацыі ў Даўгаўпілсе Валянціна Пруднікава. Нашае таварыства «Уздым» прадстаўлялі Таццяна Дзянісава, Лілія Воранава, Яніна Юзэфовіч, Алена Радзівонава, Ніна Прусакова, Рэгіна Родзікава, Валеры Амбросаў ды я.

Пачалася інтэрнэт-сустрэча з Мінуты маўчання ў памяць пра загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Затым удзельнікі святочнай імпрэзы чыталі любімыя вершы, спявалі песні на ваенную тэму. То былі творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча, Анатоля Вярцінскага, песня на словы Адама Русака «Ой, бярозы ды сосны», песня на словы Станіслава Валодзькі і музыку Яўгена Лівіціна «Ля Вечнага агню». Чыталіся вершы й даўгаўпілскіх паэтаў Зянона Бурага, Паўла Макаленкіна, Ліліі Воранавай, а таксама ліванскай паэтэсы Галіны Калянковай. Мы віншавалі адзін аднаго са святам. Консул Галіна Найдзёнава, выказаўшы прачулыя словы ад сябе асабіста, перадала віншаванне ад Генконсула Ільі Лапуця. А на завяршэнне сустрэчы мы разам спявалі знакамітую песню"День Победы".

Станіслаў Валодзька, г. Даўгаўпілс

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.