Вы тут

Плюс 30 для чэрвеня — гэта зашмат?


Неспакойнымі аказаліся мінулыя выхадныя, з навальніцамі і трапічнымі ліўнямі. Дажджы ў гэтыя дні былі такой сілы, што на асобных метэастанцыях за пятніцу — нядзелю выпала да 90 % усёй чэрвеньскай нормы ападкаў. А на метэастанцыі Ашмяны — месячная норма без 3 міліметраў ападкаў. Акрамя таго, падчас навальніц назіралася шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 25 м/с. Чаго ж чакаць на гэтым тыдні?


Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамляюць, што ў найбліжэйшы час у нашай краіне чакаецца няўстойлівы характар надвор'я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, якія будуць суправаджацца навальніцамі. На працягу тыдня будзе пераважаць умерана цёплы тэмпературны рэжым, толькі ў сераду ў асноўным па паўднёвым захадзе і ў чацвер у паўднёва-ўсходніх раёнах дзённыя максімумы будуць дасягаць плюс 30 градусаў і нават больш.

Калі сёння амаль паўсюдна назіраюцца ападкі, то ўжо заўтра іх пераважна не будзе, толькі месцамі па паўночным усходзе, а ў дзённыя гадзіны і па крайнім паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У чацвер уначы пераважна па паўднёвым захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя моцныя ліўні і навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—19 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 22 градусаў да 29 цяпла, па паўднёвым усходзе — месцамі да плюс 31 градуса.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу тэрыторыя Беларусі стане злёгку астываць. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—19 цяпла, а ўдзень — не больш чым 21—28 градусаў вышэй за нуль. Няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў выхадныя.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Дождж прайшоў, а «тропікі» засталіся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.